Брэсцкі павет () — адміністрацыйная адзінка ў складзе Слонімскай, Літоўскай і Гродзенскай губерняў у 1795—1920 гадах. Плошча павета складала 4893,2 км², колькасць насельніцтва 218,4 тысяч чалавек (1897). Цэнтр — Брэст-Літоўск.
Гісторыя Брэсцкі павет у складзе Слонімскай губерні Расійскай імперыі быў утвораны ў 1795 годзе на тэрыторыі, якая адышла да Расійскай імперыі ў выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай. У 1797 годзе павет адышоў да Літоўскай губерні, а ў 1801 годзе — да Гродзенскай.
У часы Першай сусветнай вайны акупіраваная нямецкімі войскамі (1915). У перыяд польска-савецкай вайны 1919—1921 гадоў на тэрыторыю павета папераменна займалі савецкія і польскія войскі. Паводле Рыжскага мірнага дагавора адышоў Польшчы і ўвайшоў у склад Палескага ваяводства.
Насельніцтва Паводле перапісу 1897 года насельніцтва павета складала 218,4 тысяч чалавек, у тым ліку ўкраінцы — 64,4 %; яўрэі — 20,8 %; рускія — 8,1 %; палякі — 3,9 %; беларусы — 1,8 %. У павятовым горадзе Брэст-Літоўску жыло 46 568 чалавек.
Адміністрацыйны падзел У 1913 годзе ў павеце было 23 воласці: Войская воласць (цэнтр — с. Войская), Воўчынская воласць (цэнтр — м. Воўчын), Высока-Літоўская воласць (цэнтр — м. Высока-Літоўск), Вялікарыцкая воласць (цэнтр — с. Велікарыта), Вярховіцкая воласць (цэнтр — с. Вярховічы), Дамачаўская воласць (цэнтр — м. Дамачава), Дварцоўская воласць (цэнтр — в. Дварцы), Дзмітровіцкая воласць (цэнтр — с. Дзмітровічы), Жыцінская воласць (цэнтр — в. Індычы), Камянец-Жыровецкая воласць (цэнтр — с. Камяніца Жыравецкая), Камянец-Літоўская воласць (цэнтр — м. Каменец-Літоўск), Косіцкая воласць (цэнтр — с. Чэрні), Лышчыцкая воласць (цэнтр — с. Кустынь), Маларыцкая воласць (цэнтр — с. Маларыта), Матыкальская воласць (цэнтр — с. Вялікія Матыкалы), Мяднянская воласць (цэнтр — в. Медна), Олтушская воласць (цэнтр — с. Олтуш), Палавецкая воласць (цэнтр — в. Пясчатка), Прыбараўская воласць (цэнтр — с. Прыбарава), Рагачыцкая воласць (цэнтр — с. Рагачы), Радваніцкая воласць (цэнтр — с. Радванічы Царкоўныя), Ратайчыцкая воласць (цэнтр — в. Ратайчыцы), Турнаўская воласць (цэнтр — в. Турна)
Ураднікі павета Брэсцкія павятовыя маршалкі
Крыніцы
Літаратура
Катэгорыя:Паветы Гродзенскай губерні