thumb|200px|right|Унітарныя адзінкі на карце Англіі адзначаны жоўтым Унітарныя адзінкі Англіі () — адміністрацыйна-тэрытарыяльныя ўтварэнні ў Англіі, якія кіруюцца адным органам улады, якія аб'ядноўвае ў сабе функцыі і паўнамоцтвы савета графства і раённага савета.
Унітарныя адзінкі ўтвараюцца або шляхам дадатковага надання раённаму савету неметрапольнага графства функцый і паўнамоцтваў графства, або насупраць, савету графства дадаткова надаюць функцыі і паўнамоцтвы раёна. Большасць унітарных адзінак Англіі былі ўтвораны ў перыяд з 1995 па 1998 год, астатняя частка ў 2009 годзе.
Геаграфія Унітарныя адзінкі, як спосаб адміністрацыйна-тэрытарыяльнага ладу, сустракаюцца ва ўсіх рэгіёнах Англіі, акрамя Вялікага Лондана і маюць памеры ад 33 км² (Слау) да 5 013 км² (Нартумберленд). Паводле рэгіёнаў, 55 унітарных адзінак размеркаваны наступным чынам:
Паўднёва-Усходняя Англія — 12 унітарных адзінак Паўднёва-Заходняя Англія — 11 унітарных адзінак Паўночна-Усходняя Англія — 7 унітарных адзінак Усходняя Англія — 6 унітарных адзінак Паўночна-Заходняя Англія — 6 унітарных адзінак Ёркшыр і Хамбер — 5 унітарных адзінак Іст-Мідлендс — 4 унітарныя адзінкі Уэст-Мідлендс — 4 унітарныя адзінкі Вялікі Лондан — унітарныя адзінкі адсутнічаюць
Усё 55 унітарных адзінак уключаны ў склад 30 з 48 цырыманіяльных графстваў Англіі: Бакінгемшыр Бэдфардшыр Беркшыр Брыстал Усходні райдынг Ёркшыра Усходні Сусекс Глостэршыр Дарэм Дэван Дэрбішыр Дорсет Кембрыджшыр Кент Корнуал Ланкашыр Лестэршыр Лінкальншыр Нартумберленд Нотынгемшыр Ратленд Востраў Уайт Паўночны Ёркшыр Сомерсет Стафардшыр Уілтшыр Херэфардшыр Хэмпшыр Чэшыр Шропшыр Эсекс
Насельніцтва Ва ўнітарных адзінках Англіі паасобку, паводле даных 2001 года, пражывае ад 34 (Ратленд) да 499 (Корнуал)тыс. чалавек, пры сярэдняй шчыльнасці насельніцтва ад 61 (Нартумберленд) да 4 638 (Портсмут) чал./км².
Спіс унітарных адзінак Англіі Унітарныя адзінкі, вылучаныя тлустым шрыфтам, з'яўляюцца таксама і цырыманіяльнымі графствамі. Знак † паказвае на тое, што межы цырыманіяльнага графства шырэйшы за межы аднайменнай унітарнай адзінкі.
Тып Год утварэння Колькасць унітарных адзінак Унітарныя адзінкі<center> Графствы, якія дадаткова атрымалі функцыі раённых саветаў <center> 2009 <center> 5 <center> Дарэм† · Корнуал† · Нартумберленд · Уілтшыр† · Шропшыр†<center> Раёны, якія дадаткова атрымалі функцыі графстваў <center> 2009 <center> 4 <center> Бэдфард · Усходні Чэшыр · Заходні Чэшыр і Чэстэр · Цэнтральны Бэдфардшыр<center> Раёны, якія дадаткова атрымалі функцыі графстваў <center> 1998 <center> 15 <center> Блэкберн і Дарвен · Блэкпул · Медуэй · Нотынгем · Пітэрбора · Плімут · Саўтэнд-он-Сі · Сток-он-Трэнт · Суіндан · Тарак · Тэлфард і Рэкін · Торбей · Уорынгтан · Халтан · Херэфардшыр<center> Раёны, якія дадаткова атрымалі функцыі графстваў <center> 1998 <center> 6 <center> Брэкнел Форэст · Віндзар і Мэйдэнхэд · Заходні Беркшыр · Рэдынг · Слау · Уокінгем<center> Раёны, якія дадаткова атрымалі функцыі графстваў <center> 1997 <center> 11 <center> Борнмут · Брайтан і Хоўв · Дарлінгтан · Дэрбі · Лестэр · Лутан · Мілтан-Кінс · Портсмут · горад Пул · Ратленд · Саўтгемптан<center> Раёны, якія дадаткова атрымалі функцыі графстваў <center> 1996 <center> 13 <center> Бат і Паўночна-Усходні Сомерсет · Брыстал · Усходні райдынг Ёркшыра† · Ёрк · Кінгстан-апан-Хал · Мідлсбра · Рэдкар і Кліўленд · Паўночны Лінкальншыр · Паўночны Сомерсет · Паўночна-Усходні Лінкальншыр · Стоктан-он-Тыс · Хартлпул · Паўднёвы Глостэршыр<center> Графства, якое дадаткова атрымала функцыі раённага савета <center> 1995 <center> 1 <center> Востраў Уайт Усяго 55
Катэгорыя:Англія Катэгорыя:Графствы Англіі *