Хуты́нскі служэ́бнік, ці служэ́бнік Варлаа́ма Хуты́нскага — усходнеславянскі рукапісны помнік 12—13 ст.
Паводле некаторых версій, служэбнік паходзіць з Полацкіх зямель. Належаў Варлааму, заснавальніку Наўгародскага Хутынскага манастыра (адсюль назва).
Напісаны ўставам на пергаменце на 30 аркушах на стараславянскай мове, уключае літургіі і малітвы. Аздоблены 2 мініяцюрамі з выявамі Васіля Вялікага і Іаана Златавуста, 3 застаўкамі і ініцыяламі з рысамі візантыйскага стылю ў спалучэнні з раннімі матывамі тэраталагічнага стылю: манументальныя, сухаватыя спакойныя постаці святых змешчаны ў арнаментаваных рамках, выкананых сіняй і чырвонай фарбамі; застаўкі ў выглядзе прамавугольных рамак, у якіх выявы пакручастых лістоў, кругі з візантыйскімі кветкамі «крынамі». Ініцыялы выкананы кінавар'ю і золатам. У 16 ст. контуры малюнкаў падноўлены залатой падводкай.
Зберагаецца ў Гістарычным музеі ў Маскве.
Літаратура Хутынскі служэбнік // С. 78. Протасьева Т. Н. Византайский орнамент // Древнерусское искусство: Рукописная книга. М., 1974. Сб. 2. Попова О. С. Русская книжная миниатюра XI—XV вв. // Древнерусское искусство: Рукописная книга. М., 1983. Сб. З. Шматаў В. Ф. Беларуская кніжная гравюра XVI—XVIII стст. Мн., 1984.
Катэгорыя:Ілюмінаваныя рукапісы Катэгорыя:Літаратура Старажытнай Русі Катэгорыя:Дзяржаўны гістарычны музей (Масква)