Сіла — паводле біблейскага падання, адзін з 70 меншых апосталаў. Быў спадарожнікам апостала Паўла, з якім пабываў у Сірыі і Кілікіі, пасля прапаведаваў у Фрыгіі, Галацыі і іншых месцах і гарадах Малой Азіі. Адкуль быў закліканы ў Македонію, дзе ў Філіпах трапіў у турму. Пасля вызвалення прапаведаваў у Фесалоніках, а потым у Карынфе, дзе, відаць, стаў епіскапам мясцовай царквы і там жа памёр.
Літаратура
Катэгорыя:70 апосталаў