right|250px|Паралелаграм Паралелагра́м (ад грэц. parallelos — паралельны і gramme — лінія) — гэта чатырохвугольнік, у якога процілеглыя бакі парамі паралельныя, г. зн. ляжаць на паралельных прамых. Прамавугольнік, ромб і квадрат з'яўляюцца асобнымі выпадкамі паралелаграма.
Асаблівасці
Процілеглыя бакі паралелаграма роўныя , . Процілеглыя вуглы паралелаграма роўныя
Дыяганалі паралелаграма перасякаюцца і пунктам скрыжавання палавіняцца , . Сума вуглоў, прылеглых да аднаго боку, роўная 180°. Сума квадратаў дыяганаляў паралелаграма роўная суме квадратаў яго чатырох бакоў
Прыкметы паралелаграма Чатырохвугольнік ABCD з'яўляецца паралелаграмам, калі выконваецца адна з наступных умоў:
Процілеглыя бакі парамі роўныя (|AB| = |CD|, |AD| = |BC|). Процілеглыя вуглы парамі роўныя (∠A = ∠C, ∠B = ∠D). Два процілеглыя бакі роўныя і паралельныя (|AB| = |CD|, AB || CD). Дыяганалі дзеляцца ў пункце іх скрыжавання напалову (|AO| = |OC|, |BO| = |OD|).
Плошча Плошчу паралелаграма можна знайсці па наступных формулах:
Гл. таксама Трапецыя Прамавугольнік Ромб Дэльтоід
Катэгорыя:Многавугольнікі Катэгорыя:Чатырохвугольнікі