Міхаі́л Іва́навіч Баравы́ (нар. , в. Слабодка, Акцябрскі раён, БССР) — дзяржаўны дзеяч Рэспублікі Беларусь, былы міністр транспарту і камунікацый Рэспублікі Беларусь (2001—2005).
Біяграфія Скончыў Беларускі політэхнічны інстытут (1980), Беларускі дзяржаўны універсітэт (1998).
Працоўную дзейнасць пачаў у 1973 годзе на Аўтакамбінаце № 7 горада Мінска. Працаваў слесарам, вадзіцелем, інжынерам-тэхнолагам, сакратаром камсамольскай арганізацыі.
У 1977—1979 служыў у шэрагах Узброеных Сіл.
Пасля службы ў арміі перайшоў на камсамольскую працу, займаў шэраг кіруючых пастоў. Быў загадчыкам аддзела Фрунзенскага райкама камсамола, інструктарам Мінскага абкама камсамола, загадчыкам аддзела Мінскага гаркама ЛКСМБ, першым сакратаром Ленінскага райкама камсамола, сакратаром і другім сакратаром Мінскага гаркама камсамола.
З 1986 па 1990 — намеснік генеральнага дырэктара па якасці — начальнік аддзела тэхнічнага кантролю ВА «Аўтарамонт» у г. Мінску.
З 1990 да 1995 займаў пасаду дырэктара НП ПФ «Белаўтагаз», з 1995 па 2001 гады — прэзідэнт ЗАТ «Белаўтагаз».
У кастрычніку 2000 года абраны дэпутатам Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь II склікання ад Дзяржынскага выбарчай акругі № 80. Старшыня камісіі па прамысловасці, паліўна-энергетычнаму комплексу, транспарту, сувязі і прадпрымальніцтву.
25 верасня 2001 года указам прэзідэнта № 542 прызначаны міністрам транспарту і камунікацый Рэспублікі Беларусь.Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 25 верасня 2001 г. № 542 «Аб прызначэнні М. І. Баравога Міністрам транспарту і камунікацый Рэспублікі Беларусь»
27 снежня 2005 года указам прэзідэнта № 625 вызвалены ад пасады Міністра транспарту і камунікацый Рэспублікі Беларусь у сувязі з пераводам на іншую працу.Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 27 снежня 2005 г. № 625 «Аб вызваленні М. І. Баравога ад пасады Міністра транспарту і камунікацый Рэспублікі Беларусь»
3 чэрвеня 2010 года быў абраны старшынёй федэрацыі вадналыжнага спорту Беларусі. Белапан. «Генеральны дырэктар ЗАТ „Белаўтагаз“ Міхаіл Баравы ўзначаліў Федэрацыю вадналыжнага спорту»
Сям’я Жанаты, мае сына і дачку.
Спасылкі Біяграфія на сайце праекта «Хто ёсць хто» Біяграфія на сайце Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу
Катэгорыя:Міністры транспарту і камунікацый Рэспублікі Беларусь Катэгорыя:Дэпутаты Палаты Прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 2-га склікання Катэгорыя:Ганаровыя грамадзяне Акцябрскага раёна