Гу́та (), раней таксама Старая Гута — вёска ва Уздзенскім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Хатлянскага сельсавета.

Гісторыя Засценак Гута вядомы прынамсі з пачатку XVIII стагоддзя, уласнасць Завішаў, адносіўся да маёнтка Таўкачэвічы. Праз вена перайшоў да Грабоўскіх. Уваходзіў у склад Ігуменскага павета Мінскай губерні.

Пасля 1861 года ў Шацкай воласці Ігуменскага павета. У 1860-я гады было 8 двароў. З 1870 года працаваў смалярна-шкіпінарны завод графа Грабоўскага, які месціўся на паўднёвы ўсход ад вёскі, праз раку Шаць.

З канца лютага 1918 года тэрыторыя акупаваная войскамі Германскай імперыі. 25 сакавіка 1918 года згодна з Трэцяй Устаўной граматай абвешчана часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. У снежні 1918 года занята Чырвонай Арміяй, з 1 студзеня 1919 года ў адпаведнасці з пастановай І з’езда КП(б) Беларусі яна ўвайшла ў склад Савецкай Беларусі, з 27 лютага 1919 года — у ЛітБел ССР. У час польска-савецкай вайны ў жніўні 1919 — ліпені 1920 гадоў пад акупацыяй Польшчы (Мінская акруга ГУУЗ).

З 31 ліпеня 1920 года ў Беларускай ССР. З 20 жніўня 1924 года ў Шацкім раёне, з 4 жніўня 1927 года ва Уздзенскім раёне Менскай акругі (да 26 ліпеня 1930), з 20 лютага 1938 года ў Менскай вобласці. У 1930-я гады праведзена прымусовая калектывізацыя, створаны калгас «Іскра», былі жывёлагадоўчая ферма і кузня.

У Другую сусветную вайну з канца чэрвеня 1941 года да 2 ліпеня 1944 года пад акупацыяй Германіі.

З 16 ліпеня 1954 года па 1 красавіка 1960 года вёска ў складзе Шацкага сельсаветаУказ Президиума Верховного Совета БССР от 16 июля 1954 г. Об объединении сельских советов Минской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938—1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.Рашэнне выканкома Мінскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 1 красавіка 1960 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1960, № 10..

Насельніцтва

1897 год — засценак, 14 двароў, 85 жыхароў; урочышча (смалярны завод), 2 двары, 11 жыхароў 1908 год — 14 двароў, 140 жыхароў, урочышча, 2 двары, 14 жыхароў 1917 год — 17 двароў, 92 жыхары (усе беларусы), смалярны завод, 1 двор, 15 жыхароў (8 беларусаў і 7 яўрэяў) 1960 год — 101 жыхар 1970 год — 98 жыхароў 1999 год — 34 жыхары 2009 год — 26 жыхароў 2019 год — 9 жыхароў

Вядомыя асобы Генадзь Іосіфавіч Гануш (нар. 1938) — беларускі вучоны-аграном. Член-карэспандэнт Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (2003), член-карэспандэнт Акадэміі аграрных навук Рэспублікі Беларусь (1999—2002), доктар эканамічных навук (1998), прафесар (2000).

Крыніцы

Літаратура

Спасылкі

Катэгорыя:Хатлянскі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Уздзенскага раёна