Любя́ча (, ), часам Любячы — вёска ва Уздзенскім раёне Мінскай вобласці, на рацэ Шаць. Уваходзіць у склад Хатлянскага сельсавета.

Гісторыя Вядома прынамсі з пачатку XVII стагоддзя, належала да дамена Таўкачэвічы, уласнасць Быхаўцаў. Уваходзіла ў склад Менскага павета Менскага ваяводства Вялікага Княства Літоўскага. Пазней па чарзе ўласнасць Заранкаў, Завішаў, Грабоўскіх.

У выніку другога падзелу Рэчы Паспалітай 1793 года тэрыторыя апынулася ў складзе Расійскай імперыі, у Ігуменскім павеце Мінскай губерні. У 1795 годзе былі карчма, млын, сукнавальня.

Пасля 1861 года ў Шацкай воласці Ігуменскага павета. У 1897 годзе былі вадзяны млын, хлебазапасны магазін, піцейны дом, старожка Любяча (яны ж Жыбуртоўшчына), маёнтак. Паводле перапісу 1908 года былі вёска і маёнтак Любячы-Ванячы. Паводле перапісу 1917 года былі вёска, і 2 хутары, адзін з хутароў меў назву Любяч-Горад.

У 1912 годзе адкрыта земская школа.

З канца лютага 1918 года тэрыторыя акупаваная войскамі Германскай імперыі. 25 сакавіка 1918 года згодна з Трэцяй Устаўной граматай абвешчана часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. У снежні 1918 года занята Чырвонай Арміяй, з 1 студзеня 1919 года ў адпаведнасці з пастановай І з’езда КП(б) Беларусі яна ўвайшла ў склад Савецкай Беларусі, з 27 лютага 1919 года — у ЛітБел ССР. У час польска-савецкай вайны ў жніўні 1919 — ліпені 1920 гадоў пад акупацыяй Польшчы (Мінская акруга ГУУЗ).

З 31 ліпеня 1920 года ў Беларускай ССР. З 20 жніўня 1924 года ў Шацкім раёне, з 4 жніўня 1927 года ва Уздзенскім раёне Менскай акругі (да 26 ліпеня 1930), з 20 лютага 1938 года ў Менскай вобласці. У 1930-я гады было рэпрэсавана прынамсі 5 ураджэнцаў вёскі.

У Другую сусветную вайну з канца чэрвеня 1941 года да 5 ліпеня 1944 года пад акупацыяй Германіі. 19 траўня 1943 года савецкія партызаны атрада «Буравеснік» напалі на варту моста, які будаваўся каля вёскі Любяча, забілі 2-х паліцэйскіх і захапілі трафеі. 10 чэрвеня 1943 года савецкія партызаны брыгады «Беларусь» правялі каля вёскі бой з нямецкімі войскамі, забілі 12 чыноўнікаў, у тым ліку менскага акруговага камісара Людвіга Эрэнлейтнера, начальнікам менскай акруговай жандармерыі Карла Кала, урадавага інспектара Генрыха Клозе.

У 1960—1996 гадах цэнтр Любяцкага сельсаветаРашэнне выканкома Мінскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 1 красавіка 1960 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1960, № 10..

На 2013 год працавалі фельчарска-акушэрскі пункт, дом сацыяльных паслуг.

Насельніцтва 1795 год — 24 двары, 172 жыхары 1897 год — вёска, 63 двары, 407 жыхароў; старожка, 1 двор, 7 жыхароў; маёнтак, 13 жыхароў 1908 год — вёска, 76 двароў, 493 жыхары; маёнтак, 1 двор, 7 жыхароў 1917 год — вёска, 91 двор, 542 жыхары (усе беларусы), хутар, 1 двор, 7 жыхароў (усе палякі), хутар Любяч-Горад, 1 двор, 7 жыхароў (усе палякі) 1926 год — 89 двароў, 457 жыхароў 1959 год — 418 жыхароў 1970 год — 397 жыхароў 1999 год — 128 жыхароў 2009 год — 82 жыхары 2019 год — 69 жыхароў

Памятныя мясціны Брацкая магіла 2 чырвонаармейцаў, якія загінулі ў 1919 годзе (Савецка-польская вайна) Помнік памяці землякоў, якія загінулі ў Другую сусветную вайну

Крыніцы

Літаратура

Спасылкі

Катэгорыя:Хатлянскі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Уздзенскага раёна