Свая́шкі (, ) — вёска ў Баранавіцкім раёне Брэсцкай вобласці. Уваходзіць у склад Ляснянскага сельсавета.Размешчана за 28 км на паўднёвы захад ад Баранавіч, за З км ад чыгуначнай станцыі Лясная на лініі Баранавічы—Брэст. Насельніцтва 3 жыхары, 2 гаспадаркі (2005).
Гісторыя У 1909 годзе хутар Навамышскай воласці Навагрудскага павета Мінскай губерні.
З 1921 года ў складзе Польшчы, у Навамышскай гміне Баранавіцкага павета Навагрудскага ваяводства.
З 1939 года ў БССР. З 15 студзеня 1940 года ў Навамышскім раёне Баранавіцкай, з 8 студзеня 1954 года Брэсцкай абласцей, з 8 красавіка 1957 года ў Баранавіцкім раёне.
У Вялікую Айчынную вайну з канца чэрвеня 1941 года да ліпеня 1944 года вёска акупіравана нямецка-фашысцкімі захопнікамі.
Насельніцтва XX стагоддзе: 1909 — 6 двароў, 22 жыхары. 1921 — 12 дамоў, 64 жыхары. 1939 — 85 жыхароў. 1959 — 84 жыхары. 1998 — З двары, 2 жыхары. XXI стагоддзе: 2005 — 3 жыхары, 2 гаспадаркі.
Літаратура
Спасылкі
Катэгорыя:Ляснянскі сельсавет (Баранавіцкі раён) Катэгорыя:Населеныя пункты Баранавіцкага раёна