Летаград () — горад на паўночным-усходзе Чэхіі. Да 1950 года зваўся Кішперк ().
Гісторыя У пісьмовых крыніцах упершыню згадваецца ў 1308 як каралеўскі замак Гайерсберг (). Як горад Кішперк вядомы з 1513 года. У канцы XVII стагоддзя ў горадзе італьянскім архітэктарам Джавані Мадэрнай была пабудаваная царква св. Вацлава, а замак быў перабудаваны ў барочны палац. У 1824 годзе горад гарэў: 76 хат было знішчана. У 1874 чыгунка, пракладзеная праз Кішперк, дала штуршок да развіцця прамысловасці.
У 1869 годзе ў горадзе пражываў 3461 чалавек, у 1900 — 3683 чалавека, а ў 1950 годзе горад меў насельніцтва 4092 чалавека.
Сучаснасць Пасля Другой сусветнай вайны горад развіваўся як цэнтр вытворчасці будаўнічых матэрыялаў і электратэхнічнай прамысловасці. Пасля Аксамітнай рэвалюцыі 1989 года будынка гістарычнага цэнтра горада была адрэстаўраваныя.
Сёння горад спрабуе прыцягнуць турыстаў культурнымі фэстамі, спартовымі падзеямі і сваімі гістарычнымі славутасцямі.
Славутасці 145px|thumb|left|Замак у Летаградзе
Замак (1680—1685) з прылеглым англійскім паркам. Царква св. Вацлава (1680) у стылі барока. Плошча св. Вацлава з мемарыяльнай калонай. Музей рамёстваў, адзін з найбуйных у Цэнтральнай Еўропе Капліца св. Яна Непамуцкага (1734), стаіць на ўзвышэнні, дзе некалі стаяў замак Кішперк.
Спасылкі Гісторыя Летаграда. Афіцыйны сайт.
Катэгорыя:Гарады Пардубіцкага края