Крутаўцы́ (, ) — вёска ў Баранавіцкім раёне Брэсцкай вобласці. Уваходзіць у склад Маўчадскага сельсавета. Размешчана за 24 км на паўночны захад ад Баранавіч, за 8 км ад чыгуначнай станцыі Міцкевічы на лініі Баранавічы—Ліда. Насельніцтва 45 жыхароў, 32 гаспадаркі (2005).

Гісторыя Паводле перапісу 1897 года ў Гарадзішчанскай воласці Навагрудскага павета Мінскай губерні, 61 двор, 387 жыхароў, хлебазапасны магазін, карчма. У 1909 годзе 77 двароў, 460 жыхароў.

З 1921 года ў складзе Польшчы, у Гарадзішчанскай гміне Навагрудскага павета.

З 1939 года ў БССР. З 15 студзеня 1940 года ў Гарадзішчанскім раёне Баранавіцкай, з 8 студзеня 1954 года Брэсцкай абласцей, з 25 снежня 1962 года ў Баранавіцкім раёне.

У Вялікую Айчынную вайну з канца чэрвеня 1941 года да ліпеня 1944 года акупіраваны нямецка-фашысцкімі захопнікамі. На франтах вайны загінулі 6 вяскоўцаў.

Да 14 красавіка 1960 года вёска ўваходзіла ў склад Гірмантаўскага сельсаветаРашэнне выканкома Брэсцкага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 14 красавіка 1960 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1960, № 10..

Насельніцтва XIX стагоддзе: 1897 — 61 двор, 387 жыхароў. XX стагоддзе: 1909 — 77 двароў, 460 жыхароў. 1998 — 72 двары, 54 жыхары. XXI стагоддзе: 2005 — 45 жыхароў, 32 гаспадаркі.

Літаратура

Спасылкі

Катэгорыя:Маўчадскі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Баранавіцкага раёна