Каўпакі́ (, ) — вёска ў Баранавіцкім раёне Брэсцкай вобласці. Уваходзіць у склад Мілавідскага сельсавета. За 42 км на паўднёвы захад ад Баранавіч, за 16 км ад чыгуначнай станцыі Лясная на лініі Баранавічы—Брэст.
Гісторыя У 1909 годзе ў Слонімскім павеце Гродзенскай губерні.
З 1921 года ў складзе Польшчы, у Дабромысленскай гміне Слонімскага павета Навагрудскага ваяводства. З 1939 года ў БССР.
У Вялікую Айчынную вайну з канца чэрвеня 1941 да ліпеня 1944 года акупіраваны нямецка-фашысцкімі захопнікамі.
Насельніцтва XX стагоддзе: 1909 — 15 двароў, 145 жыхароў; 1939 — 200 жыхароў; 1959 — 60 жыхароў; 1970 — 103 жыхары; 1998 — 24 двары, 28 жыхароў; XXI стагоддзе: 2005 — 19 жыхароў, 13 гаспадарак.
Літаратура
Спасылкі
Катэгорыя:Населеныя пункты Баранавіцкага раёна