Стрэ́лава (, ) — вёска ў Баранавіцкім раёне Брэсцкай вобласці. Уваходзіць у склад Мілавідскага сельсавета. Размешчана за 34 км на поўдзень ад Баранавіч, за 7 км ад чыгуначнай станцыі Лясная на лініі Баранавічы—Брэст, каля аўтадарогі Мілавіды—Лясная.

Гісторыя Паводле перапісу 1897 года ў Востраўскай воласці Навагрудскага павета Мінскай губерні, дзейнічалі хлебазапасны магазін, 2 крамы, карчма. Пасля 1905 года пачало працаваць народнае вучылішча.

З 1921 года ў складзе Польшчы, вёска Востраўскай гміны Баранавіцкага павета Навагрудскага ваяводства.

З 1939 года ў складзе БССР. З 15 студзеня 1940 года ў Навамышскім раёне Баранавіцкай, з 8 студзеня 1954 года Брэсцкай абласцей, з 8 красавіка 1957 года ў Баранавіцкім раёне.

У Вялікую Айчынную вайну з канца чэрвеня 1941 года да ліпеня 1944 года акупіравана нямецка-фашысцкімі захопнікамі. На франтах вайны загінулі З вяскоўцы.

Да Стрэлава далучаны хутар Падкрыніцы.

Насельніцтва XIX стагоддзе: 1897 — 66 двароў, 431 жыхар. XX стагоддзе: 1909 — 93 двары, 464 жыхары. 1921 — 83 дамы, 457 жыхароў. 1959 — 281 жыхар. 1970 — 278 жыхароў. 1998 — 68 двароў, 84 жыхары. XXI стагоддзе: 2005 — 67 жыхароў, 43 гаспадаркі.

Славутасці Курганны могільнік перыяду ранняга сярэднявечча (XI—XIII стагоддзі), за 1 км на захад ад вёскі, з усходняга боку могілак —

Літаратура

Спасылкі

Катэгорыя:Населеныя пункты Баранавіцкага раёна