Падго́рная (, ) — вёска ў Беларусі, у Баранавіцкім раёне Брэсцкай вобласці. Адміністрацыйны цэнтр Падгорнаўскага сельсавета.
Геаграфія Размешчана за 43 км на паўднёвы захад ад Баранавіч, за 19 км ад чыгуначнай станцыі Лясная на лініі Баранавічы—Брэст, на правым беразе ракі Лахазва.
Назва Яшчэ на польскай карце 1933 г. - Гавінавічы.
Фіксавалася ружанскае прозвішча Гавін, індурскае Гавіновіч.https://www.familysearch.org/ark:/61903/3:1:3Q9M-CSM4-DSZV-1?i=874&cc=4158550&cat=782473https://www.familysearch.org/ark:/61903/3:1:3Q9M-CSMW-WS2Y-R?i=386&cc=4166194&cat=834219 Ёсць латышскае Gavins.https://uzvardi.lv/surname/772182 Было старажытнае балцка-літоўскае двухасноўнае імя Ga-vinasZ. Zinkevičius. Lietuvių asmenvardžiai. Vilnius, 2008. С. 87..
Гісторыя У пісьмовых крыніцах сустракаецца з сярэдзіны XVI стагоддзя пад назвай Гавінавічы.
У 1555 годзе маёнтак, уласнасць Ганны Ільінічны, у 1565 годзе — Сафіі Янаўны Віктарынай; пазней належаў Гаўрыле Камбулатовічу.
З 1793 года ў складзе Расійскай імперыі. У 1817 годзе пабудавана царква Святога Антонія (захавалася). На пачатку XX стагоддзя працавала школа граматы.
З 1921 года ў складзе Польскай Рэспублікі.
З 1939 года ў БССР. З 12 кастрычніка 1940 года цэнтр сельсавета ў Быценскім раёне Баранавіцкай, з 8 студзеня 1954 года Брэсцкай абласцей, з 4 кастрычніка 1957 года ў Баранавіцкім раёне.
У Вялікую Айчынную вайну з канца чэрвеня 1941 года да пачатку ліпеня 1944 года акупіравана нямецка-фашысцкімі захопнікамі. На франтах вайны загінулі 27 аднавяскоўцаў.
10 жніўня 1942 года ў вёсцы адбыўся бой паміж беларускімі партызанамі і жаўнерамі Беларускага корпуса самааховы, у выніку якога атрад апошніх быў разбіты.
30 ліпеня 1964 года вёска Гавінавічы атрымала назву ПадгорнаяУказ Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР Аб перайменаванні некаторых населеных пунктаў Беларускай ССР ад 30 ліпеня 1964 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1964, № 23 (1063)..
Інфраструктура Працуюць выканкам сельсавета, сядзіба калгаса, майстэрні па рамонце сельскагападарчай тэхнікі, ветэрынарны ўчастак, Дом быту, сярэдняя школа (з 1986 года дзейнічае музей працоўнай і баявой славы), Дом культуры (працуе хор народнай песні, якому ў 1972 годзе прысвоена ганаровае званне народны), бібліятэка, бальніца, аддзяленне сувязі, 3 магазіны.
Насельніцтва XX стагоддзе: 1959 год — 1063 жыхары, 1970 год — 1274 жыхары, 1998 год — 345 двароў, 822 жыхары. XXI стагоддзе: 2000 год — 379 двароў, 810 жыхароў — С. 493..
Славутасці Свята-Антоніеўская царква са званіцай (1817 год) — Паселішчы неаліту і бронзавага веку Помнік землякам.
Літаратура
— С. 493.
Спасылкі
Катэгорыя:Падгорнаўскі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Баранавіцкага раёна
Катэгорыя:Перайменаваныя населеныя пункты Беларусі