Іва́нкавічы (, ) — вёска ў Баранавіцкім раёне Брэсцкай вобласці. Уваходзіць у склад Палонкаўскага сельсавета. Размешчана за 27 км ад Баранавіч, за 12 км ад чыгуначнай станцыі Палонка на лініі Баранавічы—Ваўкавыск, на р. Іса.
Гісторыя Па пісьмовых крыніцах вядомы з XVI ст. У 1570 годзе вёска мела 3 валокі зямлі, падатак складаў 3 капы і 9 грошай. У 1593 годзе пасля смерці сына брацлаўскага ваяводы Рамана Раманавіча Сангушкі вёска ў складзе маёнтку Палонка ў Слонімскім павеце Навагрудскага ваяводства перайшла па спадчыне ягоным сёстрам Хадоры, жонцы троцкага кашталяна Аляксандра Пронскага, і Аляксандры, жонцы падляшскага ваяводы Януша ЗаслаўскагаНГАБ у Мінску, ф. КСК, воп. 1, спр. 1.
У 1905 годзе вёска і маёнтак у Люшнеўскай воласці Слонімскага павета.
З 1921 годзе 2 аднайменныя вёскі і фальварак у складзе Польшчы, у Люшнеўскай гміне Слонімскага павета.
З 1939 года ў БССР, з 15 студзеня 1940 года ў Навамышскім раёне Баранавіцкай, з 8 студзеня 1954 года Брэсцкай абласцей, з 8 красавіка 1957 года ў Баранавіцкім раёне.
У Вялікую Айчынную вайну з канца чэрвеня 1941 года да 9 ліпеня 1944 года вёска акупіравана нямецка-фашысцкімі захопнікамі. На франтах вайны загінула 22 вяскоўцы, акупанты загубілі 16 жыхароў.
У 1971 годзе працавалі пачатковая школа, магазін, клуб, бібліятэка.
Да 1985 года ў складзе Перхавіцкага сельсаветаРешение исполнительного комитета Брестского областного Совета народных депутатов от 18 марта 1985 г. № 177 Об изменении в административно-территориальном делении Барановичского района.
Насельніцтва XX стагоддзе: 1905 — 478 жыхароў. 1921 — 87 двароў, 461 жыхар, у фальварку — 1 дом, З жыхары. 1959 — 404 жыхары. 1971 — 96 двароў, 392 жыхары. 1998 — 87 двароў, 167 жыхароў. XXI стагоддзе:
Інфраструктура Працуюць майстэрні па рамонце с.-г. тэхнікі, ветэрынарны ўчастак, магазін, пачатковая школа, бібліятэка, аддзяленне сувязі.
Вядомыя асобы Рыгор Іванавіч Афанасік (нар. 1935) — беларускі вучоны ў галіне меліярацыі.
Літаратура
Спасылкі
Катэгорыя:Палонкаўскі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Баранавіцкага раёна