Пе́рхавічы (, ) — аграгарадок у Баранавіцкім раёне Брэсцкай вобласці Беларусі. Уваходзіць у склад Палонкаўскага сельсавета. Размешчана за 32 км на паўночны захад ад Баранавіч, за 15 км ад чыгуначнай станцыі Міцкевічы на лініі Баранавічы—Ліда, за 2 км ад ракі Іса.

Гісторыя У 1905 годзе ў Люшнеўскай воласці Слонімскага павета Гродзенскай губерні. Побач з вёскай знаходзіліся 2 аднайменных маёнткі. Галоўнымі заняткамі насельніцтва былі земляробства, жывёлагадоўля, промыслы: прадзенне, ткацтва і іншыя.

З 1921 года ў складзе Польшчы, у Люшнеўскай гміне Слонімскага павета.

З 1939 года ў БССР. З 15 студзеня 1940 года ў Навамышскім раёне Баранавіцкай, з 8 студзеня 1954 года Брэсцкай абласцей, з 8 красавіка 1957 года ў Баранавіцкім раёне. З 22 сакавіка 1962 года да 1986 годаРешение Брестского областного исполнительного комитета от 18 марта 1985 г. № 177 Об изменении в административно-территориальном делении Барановичского района цэнтр сельсавета.

Інфраструктура Працуюць сядзіба калгаса, рамонтна-механічныя майстэрні, ветэрынарны ўчастак, базавая школа, Дом культуры, бібліятэка, фельчарска-акушэрскі пункт, магазін, аддзяленне сувязі, аўтаматычная тэлефонная станцыя.

Насельніцтва XX стагоддзе: 1905 — 315 жыхароў, у маёнтках — 34 жыхары. 1921 — 35 двароў, 196 жыхароў. 1959 — 335 жыхароў. 1998 — 88 двароў, 334 жыхары. 2000 — 321 жыхар. XXI стагоддзе:

Памятныя мясціны Помнік землякам, загінуўшым у Вялікую Айчынную вайну.

Літаратура

 — С. 305.

Спасылкі

Катэгорыя:Палонкаўскі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Баранавіцкага раёна