Я́гадная (, ) (да 1964 года Бло́шна) — вёска ў Баранавіцкім раёне Брэсцкай вобласці. Уваходзіць у склад Палонкаўскага сельсавета. Размешчана за 20 км на захад ад Баранавіч, за 16 км ад чыгуначнай станцыі Палонка на лініі Баранавічы—Ваўкавыск.
Гісторыя У 1593 годзе пасля смерці сына брацлаўскага ваяводы Рамана Раманавіча Сангушкі вёска Блошна ў складзе маёнтку Палонка ў Слонімскім павеце Навагрудскага ваяводства перайшла па спадчыне ягоным сёстрам Хадоры, жонцы троцкага кашталяна Аляксандра Пронскага, і Аляксандры, жонцы падляшскага ваяводы Януша ЗаслаўскагаНГАБ у Мінску, ф. КСК, воп. 1, спр. 1.
У 1798 годзе ў пісьмовых крыніцах упамінаецца як в. Блошна. На пачатку XX ст. ў Люшнеўскай воласці Слонімскага павета Гродзенскай губерні.
З 1921 года ў складзе Польшчы, у Моўчадскай гміне Слонімскага павета Навагрудскага ваяводства.
З 1939 года ў БССР. З 15 студзеня 1940 года ў Навамышскім раёне Баранавіцкай, з 8 студзеня 1954 года Брэсцкай абласцей, з 8 красавіка 1957 года ў Баранавіцкім раёне.
У Вялікую Айчынную вайну з канца чэрвеня 1941 года да ліпеня 1944 года акупіравана нямецка-фашысцкімі захопнікамі. На франтах вайны загінулі 2 вяскоўцы.
30 ліпеня 1964 года вёска Блошна атрымала назву ЯгаднаяУказ Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР Аб перайменаванні некаторых населеных пунктаў Беларускай ССР ад 30 ліпеня 1964 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1964, № 23 (1063)..
Насельніцтва XX стагоддзе: пачатак XX ст. — 270 жыхароў. 1921 — 42 дамы, 258 жыхароў. 1959 — 371 жыхар. 1970 — 369 жыхароў. 1998 — 93 двары, 159 жыхароў. XXI стагоддзе: 2005 — 119 жыхароў, 71 гаспадарка.
Літаратура
Спасылкі
Катэгорыя:Палонкаўскі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Баранавіцкага раёна Катэгорыя:Перайменаваныя населеныя пункты Беларусі