Ду́дзічы (, ) — вёска ў Баранавіцкім раёне Брэсцкай вобласці. Уваходзіць у склад Крошынскага сельсавета. Размешчана за 30 км на паўночны ўсход ад Баранавіч, за 18 км ад чыгуначнай станцыі Пагарэльцы на лініі Баранавічы—Мінск. Насельніцтва 62 жыхары, 32 гаспадаркі (2005).
Гісторыя У 1881 годзе вёска і фальварак Дудзічы належалі Свічатоўскаму. У 1909 годзе ў Гарадзенкай воласці Навагрудскага павета Мінскай губерні.
З 1921 года ў складзе Польшчы, у Паланэчкаўскай гміне Баранавіцкага павета Навагрудскага ваяводства. Са снежня 1925 года ў Вольнаўскай гміне. З 1939 года ў БССР.
У Вялікую Айчынную вайну з канца чэрвеня 1941 года да ліпеня 1944 года акупіравана нямецка-фашысцкімі захопнікамі.
Да 14 красавіка 1960 года вёска ўваходзіла ў склад Паланечкаўскага сельсаветаРашэнне выканкома Брэсцкага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 14 красавіка 1960 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1960, № 10., да 26 чэрвеня 2013 года — у склад Петкавіцкага сельсавета (у 1960—1986 гадах — Савіцкі сельсавет).
Насельніцтва XX стагоддзе: 1909 — 22 двары, 97 жыхароў. 1921 — 24 дамы, 128 жыхароў. 1939 — 150 жыхароў. 1970 — 161 жыхар. 1998 — 40 двароў, 80 жыхароў. XXI стагоддзе: 2005 — 62 жыхары, 32 гаспадаркі.
Літаратура
Спасылкі
Катэгорыя:Крошынскі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Баранавіцкага раёна