Яжо́на (, ) — вёска ў Баранавіцкім раёне Брэсцкай вобласці. Уваходзіць у склад Падгорнаўскага сельсавета. Размешчана за 39 км на паўднёвы захад ад Баранавіч, за 15 км ад чыгуначнай станцыі Лясная на лініі Баранавічы—Брэст.

Гісторыя У 1905 годзе ў Шылавіцкай воласці Слонімскага павета.

З 1921 года ў складзе Польшчы. З 1939 года ў БССР. З 15 студзеня 1940 года ў Быценскім раёне Баранавіцкай, з 8 студзеня 1954 года Брэсцкай абласцей, з 4 ліпеня 1957 года ў Баранавіцкім раёне.

У Вялікую Айчынную вайну з канца чэрвеня 1941 года да пачатку ліпеня 1944 года вёска акупіравана нямецка-фашысцкімі захопнікамі. На франтах вайны загінулі 4 аднавяскоўцы.

Насельніцтва XX стагоддзе: 1905 — 600 жыхароў. 1959 — 445 жыхароў. 1970 — 479 жыхароў. 1998 — 128 двароў, 300 жыхароў. XXI стагоддзе: 2005 — 266 жыхароў, 124 гаспадаркі.

Вядомыя асобы Р. А. Жмойдзяк — беларускі географ, картограф, прафесар, работнік народнай адукацыі Беларусі.

Літаратура

Спасылкі

Катэгорыя:Падгорнаўскі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Баранавіцкага раёна