Мелехаві́чы (, ) — вёска ў Баранавіцкім раёне Брэсцкай вобласці. Уваходзіць у склад Сталовіцкага сельсавета. Размешчана за 18 км на паўночны ўсход ад Баранавіч. Насельніцтва 46 жыхароў, 23 гаспадаркі (2005).

Гісторыя Паводле перапісу 1897 годзе ў Гарадзішчанскай воласці Навагрудскага павета Мінскай губерні, працавалі хлебазапасны магазін, ветраны млын. Побач з вёскай знаходзіўся аднайменны маёнтак.

З 1921 года ў складзе Польшчы, у Гарадзішчанскай гміне Навагрудскага павета.

З 1939 года ў БССР. З 15 студзеня 1940 года ў Гарадзішчанскім раёне Баранавіцкай, з 8 студзеня 1954 года Брэсцкай абласцей, з 25 снежня 1962 года ў Баранавіцкім раёне.

У Вялікую Айчынную вайну з канца чэрвеня 1941 года да 7 ліпеня 1944 года вёска акупіравана нямецка-фашысцкімі захопнікамі. На франтах вайны загінулі З аднавяскоўцы.

Да 2013 года вёска ўваходзіла ў склад Мядзеневіцкага сельсаветаРЕШЕНИЕ БРЕСТСКОГО ОБЛАСТНОГО СОВЕТА ДЕПУТАТОВ июня 2013 г. № 286 Об изменениях в административно- территориальном устройстве Барановичского района Брестской области.

Насельніцтва XIX стагоддзе: 1897 — 12 двароў, 56 жыхароў, у маёнтку — 2 двары, 14 жыхароў. XX стагоддзе: 1909 — 8 двароў, 59 жыхароў. 1921 — 17 двароў, 110 жыхароў. 1939 — 200 жыхароў. 1959 — 146 жыхароў. 1970 — 144 жыхары. 1998 — 32 двары, 56 жыхароў. XXI стагоддзе: 2005 — 46 жыхароў, 23 гаспадаркі.

Літаратура

Спасылкі

Катэгорыя:Сталовіцкі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Баранавіцкага раёна