Я́мічна (, ) — вёска ў Баранавіцкім раёне Брэсцкай вобласці. Уваходзіць у склад Мілавідскага сельсавета. Размешчана за 42 км на паўднёвы захад ад Баранавіч, за 17 км ад чыгуначнай станцыі Лясная на лініі Баранавічы—Брэст.
Гісторыя У 1905 годзе ў Дабромысленскай воласці Слонімскага павета.
З 1921 года ў складзе Польшчы.
З 1939 года ў БССР. З 12 кастрычніка 1940 года да 16 ліпеня 1954 года цэнтр Ямічненскага сельсавета Быценскага раёна Баранавіцкай, з 8 студзеня 1954 года Брэсцкай абласцей, з 8 красавіка 1957 года Баранавіцкага раёна.
У Вялікую Айчынную вайну з канца чэрвеня 1941 года да ліпеня 1944 года вёска акупіравана нямецка-фашысцкімі захопнікамі. На франтах вайны загінулі 3 землякі.
Насельніцтва XX стагоддзе: 1905 — 71 жыхар. 1939 — 316 жыхароў. 1959 — 316 жыхароў. 1970 — 400 жыхароў. XXI стагоддзе: 2005 — 136 жыхароў, 63 гаспадаркі.
Славутасці Магіла ахвяр фашызму.
Літаратура
Спасылкі
Катэгорыя:Населеныя пункты Баранавіцкага раёна