Паўно́чны Шчу́чынец — возера ў Расонскім раёне Віцебскай вобласці, за 24 км на паўночны захад ад гарадскога пасёлка Расоны, за 3,5 км на паўднёвы захад ад вёскі Красны Бор, за 0,75 км на ўсход ад возера Белае, у басейне ракі Свольна.

Плошча паверхні 0,09 км². Даўжыня 0,4 км, найбольшая шырыня 0,33 км. Даўжыня берагавой лініі 1,1 км.

Размешчана сярод лесу. Схілы катлавіны на захадзе і ўсходзе стромкія, вышынёй да 20 м, на поўначы і паўднёвым захадзе ад возера плоская мясцовасць. Вакол возера забалочаная пойма.

Літаратура

Спасылкі Агульная характарыстыка азёр Віцебскай вобласці / Даведнік «Водныя аб’екты Рэспублікі Беларусь» Морфаметрычныя параметры азёр Віцебскай вобласці / Даведнік «Водныя аб’екты Рэспублікі Беларусь»

Катэгорыя:Азёры Віцебскай вобласці Катэгорыя:Азёры Расонскага раёна