Ісак Самуйлавіч Рубінштэйн (; ,  — , ) — беларускі вучоны ў галіне мікрабіялогіі. Кандыдат медыцынскіх навук (1941), дацэнт (1947).

Біяграфія Скончыў гандлёвую школу (1916), рэальнае вучылішча ў Мінску (1919); з адзнакай скончыў фельчарскую школу (1922). Скончыў медыцынскі факультэт БДУ (1931). Дырэктар Беларускага дзяржаўнага мікрабіялагічнага інстытута (1931—1941). У час Вялікай Айчыннай вайны галоўны эпідэміёлаг Арміі (1941—1946). Дырэктар Беларускага інстытута мікрабіялогіі і эпідэміялогіі (1946—1950), адначасова выконваў абавязкі загадчыка кафедры мікрабіялогіі Мінскага медыцынскага інстытута (1946—1948). Загадчык цыклам эпідэміялогіі Беларускага інстытута ўдасканалення ўрачоў (1948—1951); загадчык кафедры мікрабіялогіі і эпідэміялогіі Беларускага інстытута ўдасканалення ўрачоў (1951—1970).

Член праўленняў Усесаюзнага і Беларускага навуковых таварыстваў мікрабіёлагаў, эпідэміёлагаў і інфекцыяністаў, Мінскага таварыства мікрабіёлагаў, эпідэміёлагаў і інфекцыяністаў (1963); дэпутат раённага Савета Мінска (1940).

Навуковыя працы «К вопросу о роли неспецифических раздражителей в сывороточном производстве», с сааўт., 1932 «К вопросу об экспериментальной склероме», с сааўт., 1940 «Очистка и концентрация дифтерийных токсинов и анатоксинов», 1941; «Динамика перехода в анатоксин очищенного и концентрированного дифтерийного токсина», 1942 «Практического пособия по медицинской микрооиологии и санитарно-бактериолгическим методам исследований», 1957 «Сибирская язва и борьба с ней», 1959 «Аллергия и иммунитет при туберкулезе», 1960 «Эффективность иммунизации против туберкулезной инфекции при различных методах аппликаций вакцины БЦЖ», 1963

Спасылкі Рубинштейн Исаак Самуйлович (21.12.1901(03.01.1902)—1970) // Сайт БДМУ

Катэгорыя:Мікрабіёлагі СССР Катэгорыя:Мікрабіёлагі Беларусі Катэгорыя:Выпускнікі медыцынскага факультэта БДУ Катэгорыя:Выкладчыкі БДМУ Катэгорыя:Выкладчыкі Беларускай медыцынскай акадэміі паслядыпломнай адукацыі