У спісе аб'ектаў Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА ў Грэчаскай Рэспубліцы значыцца 17 найменняў (на 2012 год), гэта складае 1,5% ад агульнай колькасці (1007 на 2014 год). 15 аб'ектаў уключаны ў спіс паводле культурных крытэрыяў, прычым 11 з іх прызнаныя шэдэўрамі чалавечага генія (крытэрый i), а яшчэ 2 аб'екты ўключаны паводле змешаных, культурна-прыродных крытэрыяў, прычым абодва, разам з крытэрыем i, таксама прызнаны прыродным феноменам выключнай прыгажосці і эстэтычнай важнасці (крытэрый vii). Акрамя гэтага, 8 аб'ектаў на тэрыторыі Грэцыі знаходзяцца ў ліку кандыдатаў на ўключэнне ў спіс сусветнай спадчыны. Грэчаская Рэспубліка ратыфікавала Канвенцыю аб ахове сусветнай культурнай і прыроднай спадчыны 17 ліпеня 1981 года. Першы аб'ект Грэцыі, Храм Апалона ў Басах, быў занесены ў спіс у 1986 годзе на 10-й сесіі Камітэта сусветнай спадчыны ЮНЕСКА.
Спіс У табліцы ніжэй аб'екты размешчаны ў парадку іх дадання ў спіс Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА.
#ВыяваНазваМесцазнаходжаннеЧас стварэнняГод дадання ў спіс№Крытэрыі 1 Храм Апалона Эпікурэйскага ў Басах () Номы: Месенія, Трыфілія, Аркадыя 5 ст. да н.э. 1986 392 i, ii, iii Вядомы храм бога лекавання і сонца быў пабудаваны ў 5 стагоддзі да н.э. у вышыні аркадыйскіх гор. Спалучае ў сябе архаічны стыль і спакой Дарычнага ордара з некаторымі смелымі архітэктурнымі асаблівасцямі. 2 Руіны горада Дэльфы () Ном: Факіда 6 ст. да н.э. 1987 393 i, ii, iii, iv, vi Пан-элінскае свяцілішча ў Дэльфах, месца аракула Апалона, духоўны цэнтр грэчаскага свету. Размешчана ў маляўнічым прыродным асяроддзі ля падножжа гары Парнас. З'яўлялася сімвалам грэчаскага культурнага адзінства з 8 стагоддзя да н.э. 3 Афінскі акропаль () Ном: Афіны 438 год да н.э. 1987 404 i, ii, iii, iv, vi Серыя масіўных, але ўраўнаважаных архітэктурных шэдэўраў у гармоніі з прыродным ландшафтам. Адзін з самых істотных выразаў класічнай грэчаскай эстэтыкі. Быў пабудаваны ў 5 стагоддзі да н.э. і з тых часоў аказвае глубокі ўплыў на архітэктуру ва ўсім свеце. 4 Гара Афон () Ном: Халкідыкі — 1988 454 З'яўляючыся праваслаўным духоўным цэнтрам з 1054 года, Афон карыстаецца статусам аўтаноміі з візантыйскіх часоў. «Святая гара», забароненая для ўваходу жанчын і дзяцей, з'яўляецца прызнаным мастацкім шэдэўрам. Яе школа жывапісу моцна паўплывала на праваслаўнае мастацтва. 5 Манастыры Метэоры () Горад: Каламбака Ном: Трыкала 11—15 стагоддзі 1988 455 i, ii, iv, v, vii У вобласці амаль недаступных пяшчаных вяршыняў манахі сяліліся ў гэтых «нябесных калонах» з 11 стагоддзя. 24 з гэтых манастыроў былі пабудаваны, нягледзячы на неверагодныя цяжкасці, у часы адраджэння ідэалаў пустэльніцтва ў 15 стагоддзі. Фрэскі 16 стагоддзя адзначаюць ключавую стадыю ў развіцці пост-візантыйскага жывапісу. 6 Ранехрысціянскія і візантыйскія помнікі горада Салонікі: () * Базіліка Святога Дзмітрыя * Храм Святой Сафіі * Царква Святых Апосталаў * Арка і грабніца Галерыя * Царква Святога Пантэлеімана * Панагія Халкеён * Царква Святога Мікалая Арфаноса * Базіліка Ахірапіітас * Манастыр Латомас * Царква Прарока Іліі Ном: Фесалонікі 4—15 стагоддзі 1988 456 i, ii, iv Заснаваныя ў 315 годзе да н.э. сталіца правінцыі і марскі порт Фесалонікі былі адным з першых месцаў распаўсюджвання хрысціянства. Пабудаваныя на працягу доўгага перыяду з 4 па 15 стагоддзе цэрквы ўяўляюць сабой дыяхранічны тыпалагічны шэраг, які меў значны ўплыў у Візантыйскай Імперыі. 7 Археалагічныя помнікі Эпідаўра () Ном: Аргаліда 4 ст. да н.э. 1988 491 i, ii, iii, iv, vi Асноўныя помнікі, у прыватнасці храм Асклепія, бога медыцыны, і тэатр, пабудаваныя ў 4 стагоддзі да н.э., лічацца аднымі з самых чыстых шэдэўраў грэчаскай архітэктуры. Горад з старажытнымі храмамі і бальнічнымі будынкамі, прысвечанымі ў асноўным гаючым багам, забяспечвае каштоўную інфармацыю аб гаючых культах грэчаскіх і рымскіх часоў. 8 Сярэднявечны Родас (горад) () Дадэканес 1309—1523 1988 493 ii, iv, v Ордэн гаспітальераў Святога Іаана Іерусалімскага займаў горад з 1309 да 1523 года і прыступіў да пераўтварэння яго ў крэпасць, пасля чаго Родас патрапіў пад турэцкае і італьянскае панаванне. Верхні горад з Палацам Вялікіх Рыцараў, Вялікай лякарняй і вуліцай Рыцараў, з'яўляецца адным з самых прыгожых гарадскіх ансамбляў гатычнага перыяду. У Ніжнім горадзе гатычная архітэктура спалучаецца з мячэцямі, лазнямі і іншымі будынкамі асманскага перыяду. 9 Руіны горада Містра () Ном: Лаконія 1249 1989 511 ii, iii, iv Сярэднявечны горад Містры, вядомы як «цуд Марэі» на здзіўленне добра захаваўся да нашых дзён. Згуляў цэнтральную ролю ў апошнія гады існавання Візантыйскай Імперыі. Пабудаваны ля падножжа гары Тайгет, з'яўляўся апошняй Візантыйскай крэпасцю, якая была захоплена Асманскай Імперыяй у 1460 годзе. 10 Руіны горада Алімпія () Ном: Эліда 10 ст. да н.э. 1989 517 i, ii, iii, iv, vi Алімпія, пабудаваная на беразе ракі Алфей на Пелапанесе, была месцам правядзення старажытных Алімпійскіх гульняў з 776 года да н.э. У дадатак да шматлікіх храмаў і свяцілішчаў змяшчае рэшткі некалькіх спартыўных збудаванняў, як вядомы стадыён. 11 Дэлас () Архіпелаг Кіклады 3000 гадоў да н. э. 1990 530 ii, iii, iv, vi Паводле грэчаскай міфалогіі з'яўляўся радзімай Апалона і Артэміды і, такім чынам, быў адным з самых важных пан-элінскіх свяцілішчаў. Святыня Апалона на Дэласе прыцягвала паломнікаў з усёй Грэцыі, робячы востраў квітнеючым гандлёвым портам. 12 Візантыйскія манастыры Асіяс Лукас, Нея Моні і Манастыр Дафні () Номы: Атыка, Цэнтральная Грэцыя, Паўночныя Эгейскія астравы 10—12 стагоддзі 1990 537 i, iv Тры манастыры, геаграфічна аддаленыя адзін ад аднаго, адносяцца да аднаго тыпаграфічнага шэрагу і маюць падобныя эстэтычныя характарыстыкі. У 11 і 12 стагоддзях былі ўпрыгожаны мармурам і мазаікамі на залатым фоне, характэрнымі для «другога залатога веку візантыйскага мастацтва». 13 Руіны гарадоў Піфагарэя і Гераён на востраве Самас () Ном: Самас 3000 гадоў да н. э. 1992 595 ii, iii Шматлікія цывілізацыі засялялі маленькі Эгейскі востраў Самас, недалёка да Малой Азіі, з 3 тысячагоддзя да н.э. Да сённяшняга дня засталіся рэшткі Піфагарэі, умацаванга порта з грэчаскімі і рымскімі помнікамі і захапляльным тунельным вадапровадам, і храма Геры. 14 Археалагічныя раскопкі ў Вергіне () Ном: Іматыя 11 ст. да н.э. 1996 780 i, iii Старажытны горад Эгі быў першай сталіцай каралеўства Македонія. У дадатак да манументальнага палаца, шчодра аздобленага мазаікамі і ляпнінай, месца змяшчае магільнік з больш чым 300 курганамі, адзін з якіх належыць Філіпу II Македонскаму, бацьку Аляксандра Македонскага. 15 Руіны гарадоў Мікены і Тырынф () Ном: Аргаліда 1999 941 i, ii, iii, iv, vi Мікены і Тырынф былі аднымі з самых важных гарадоў мікенскай Грэцыі, якая квітнела паміж 15 і 12 стагоддзямі да н.э. Ільвіныя вароты і Скарбніца Атрэя ў Мікенах былі прызнаны «выдатнымі прыкладамі творчага чалавечага генія». 16 Гістарычны цэнтр (Хору) і Манастыр Святога Іаана Багаслова на востраве Патмас Астравы Дадэканес X стагоддзе 1999 942 iii, iv, vi Лічыцца, што на невялікім востраве Патмас Святы Іаан (апостал) напісаў сваё Евангелле і Кніга Апакаліпсіс. Манастыр, прысвечаны «любімаму вучню», быў заснаваны ў 10 стагоддзі і з тых часоў з'яўляецца месцам паломніцтва і грэчаскай праваслаўнай адукацыі. Манастырскі комплекс дамінуе на востраве, а гістарычны цэнтр змяшчае шмат рэлігійных і свецкіх будынкаў. 17 Стары горад Керкіры (Корфу) () Ном: Керкіра 8 ст. да н.э. 2007 978 iv Горад Корфу пабудаваны ля ўваходу ў Адрыятычнае мора ў 8 стагоддзі да н.э. Тры фарты былі распрацаваны венецыянскімі інжэнерамі і выкарыстоўваліся на працягу чатырох стагоддзяў для абароны інтарэсаў Рэспублікі Венецыя ад Асманскай Імперыі. Фарты былі адрамантаваны і часткова перабудаваны некалькі разоў, апошні — падчас брытанскага панавання ў 19 стагоддзі. Ансамбль умацаванага порта Корфу адрозніваецца высокім узроўнем цэласнасці і аўтэнтычнасці.
Геаграфічнае размяшчэнне аб'ектаў
Папярэдні спіс У табліцы аб'екты размешчаны ў парадку іх дадання ў папярэдні спіс. У даным спісе паказаны аб'екты, прапанаваныя ўрадам Грэцыі ў якасці кандыдатаў на ўнясенне ў спіс Сусветнай спадчыны. #ВыяваНазваМесцазнаходжаннеЧас стварэнняГод занясення ў спіс№Крытэрыі 1 Кноскі палац () Крыт 1700—1400 гг. да н.э. 2003 267 ii, iii 2 Руіны горада Нікапаль () Ном: Эпір 31 год да н.э. 2003 270 i, ii, iii, iv, vi 3 Руіны горада Філіпы () Ном: Усходняя Македонія і Фракія 356 год да н.э. 2003 1788 ii, iii, iv, vi 4 Горад Лаўрыён () Ном: Усходняя Атыка — 2003 1789 ii, iii, iv 5 Алімп () Ном: Фесалія — 2003 1790 6 Вобласць Прэспа з помнікамі візантыйскай і поствізантыйскай эпохаў () Ном: Заходняя Македонія — 2003 1791 7 Нацыянальны парк Дадыя—Лефкімі—Саўфліён () Ном: Эўрас — 2003 1792 vii, x 8 Самарыйская цясніна () Крыт — 2003 1793 vii, viii, ix, x
Геаграфічнае размяшчэнне аб'ектаў
Зноскі
Спасылкі
Афіцыйны сайт ЮНЕСКА. Спіс аб’ектаў Сусветнай спадчыны Каталаг спасылак Сусветнай спадчыны ў Грэцыі
Катэгорыя:Сусветная спадчына ў Грэцыі Г