Абарона Быхава супраць расійскага войска адбывалася ў маі—снежні 1659 y час вайны Расіі з Рэччу Паспалітай 1654—1667 гадоў. У пачатку 1657 пасля 18-месячнай аблогі расійскія войскі з казакамі Івана Нячая штурмам захапілі Быхаў. У 2-й палове 1658 Нячай здрадзіў цару і перайшоў на бок Яна II Казіміра. Сваёй рэзідэнцыяй ён зрабіў Стары Быхаў. Войска расійскіх ваявод Змеева і Лабанава-Растоўскага 14.5.1659 падышло да горада і пачало яго новую аблогу, якая працягвалася да 4 снежня і скончылася начным штурмам. Поспеху штурму садзейнічала здрада членаў гарадскога магістрата і каменданта Быхаўскага замка немца Шульца. Шмат было забіта абаронцаў замка, Іван Нячай быў узяты ў плен, знішчана палонная шляхта. У адбудаваным замку размясціўся расійскі гарнізон.
Гл. таксама Абарона Быхава (1654—1655) Аблога Быхава (1660—1661)
Літаратура
Катэгорыя:Гісторыя Быхава Катэгорыя:Бітвы вайны Расіі з Рэччу Паспалітай 1654—1667 гадоў Стары Быхаў (1654) Катэгорыя:1659 год у Еўропе Катэгорыя:XVII стагоддзе ў Беларусі Катэгорыя:Канфлікты 1659 года