Ушывец — бяссцёкавае возера ў Расонскім раёне Віцебскай вобласці, за 22 км на паўночны захад ад гарадскога пасёлка Расоны, за 1,2 км на ўсход ад вёскі Дабраплёсы (Верхнядзвінскі раён), у басейне ракі Свольна.

Плошча паверхні 0,03 км². Даўжыня 0,23 км, найбольшая шырыня 0,17 км. Даўжыня берагавой лініі 0,65 км.

Ляжыць сярод лесу. Схілы на захадзе вышынёй да 20 м, з іншых бакоў вакол возера невялікія ўзгоркі вышынёй да 10 м. Усходні бераг забалочаны.

Літаратура

Спасылкі Агульная характарыстыка азёр Віцебскай вобласці / Даведнік «Водныя аб’екты Рэспублікі Беларусь» Морфаметрычныя параметры азёр Віцебскай вобласці / Даведнік «Водныя аб’екты Рэспублікі Беларусь»

Катэгорыя:Азёры Расонскага раёна Катэгорыя:Басейн Свольны