Медаль «У азнаменаванне 100-годдзя з дня нараджэння Уладзіміра Ільіча Леніна» заснаваны Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 5 лістапада 1969 года.

Апісанне медаля Медаль «За доблесную працу (За вайсковую доблесць)». У азнаменаванне 100-годдзя з дня нараджэння Уладзіміра Ільіча Леніна» выраблена з латуні і мае форму правільнага круга дыяметрам 32 мм.

На вонкавым боку медаля на матавым фоне размешчаны рэльефны профільны малюнак У. І. Леніна, звернуты налева. У ніжняй частцы — дата «1870—1970».

На адваротным боку медаля на матавым фоне размешчаны: у верхняй частцы па акружнасці надпіс «За доблесную працу» або «За вайсковую доблесць», пад ёй малюнак сярпа і молата і надпіс «У азнаменаванне 100-годдзя з дня нараджэння У. І. Леніна». У ніжняй частцы — маленькая пяціканцовая зорка.

На медалях, адчаканеных для ўзнагароджання замежных грамадзян, надпісы на рэверсе медаля адсутнічаюць.

Бакі медаля абрамлены борцікам.

Прадстаўленне да ўзнагароды Юбілейны медаль у азнаменаванне 100-годдзя з дня нараджэння Уладзіміра Ільіча Леніна заснаваны ў двух найменняў: «За доблесную працу. У азнаменаванне 100-годдзя з дня нараджэння Уладзіміра Ільіча Леніна»; «За вайсковую доблесць. У азнаменаванне 100-годдзя з дня нараджэння Уладзіміра Ільіча Леніна».

Спасылкі

У азнаменаванне 100-годдзя з дня нараджэння Уладзіміра Ільіча Леніна