Дрыко́льскае — возера ў Віцебскім раёне Віцебскай вобласці, за 12 км на паўночны захад ад горада Віцебск, у межах вёскі Дрыколле, у басейне ракі Шэвінка.
Плошча паверхні 0,02 км². Даўжыня 0,3 км, найбольшая шырыня 0,12 км. Даўжыня берагавой лініі 0,65 км.
Схілы катлавіны вышынёй 5—7 м, пад агародамі і забудовамі, на паўночным усходзе пад лесам. Злучана каналам з возерам Бараўское.
Літаратура
Спасылкі Агульная характарыстыка азёр Віцебскай вобласці / Даведнік «Водныя аб’екты Рэспублікі Беларусь» Морфаметрычныя параметры азёр Віцебскай вобласці / Даведнік «Водныя аб’екты Рэспублікі Беларусь»
Катэгорыя:Азёры Віцебскай вобласці Катэгорыя:Азёры Віцебскага раёна