1-я вуліца Даватара (да 1925 года — Мікольская, у 1925—1950 гг. — Ветэрынарная) — вуліца ў цэнтральнай частцы горада Віцебска. Названа ў гонар Героя Савецкага Саюза, военачальніка, удзельніка абароны Масквы Льва Міхайлавіча Даватара. Праходзіць ад праспекта Фрунзэ да парку імя 40-годдзя УЛКСМ, перасякаецца з вуліцай Баўмана. Частка вуліцы праходзіць па Кстоўскай гары і Гутароўшчыне. Працягласць вуліцы складае 700 м.

Гісторыя Вуліца пачала забудоўвацца ў XVIII стагоддзі. Да 1925 года вуліца насіла назву Мікольскай ад Свята-Мікалаеўскай царквы. У 1925 годзе была пераназвана ў Ветэрынарную. У 1950 годзе вуліцы надалі імя Л. М. Даватара.

Абекты Віцебская дзяржаўная акадэмія ветэрынарнай медыцыны, д.7/11 Гімназія №1 (Віцебск), д.10/2 Дом спецыялістаў (Віцебск), д.14/9

Спасылкі

Паштовыя індэксы РБ

Катэгорыя:Вуліцы Віцебска Катэгорыя:Кастрычніцкі раён, Віцебск