Маняві́чы (, ) — вёска ў Бярозаўскім раёне Брэсцкай вобласці. Уваходзіць у склад Пескаўскага сельсавета. Размешчана за 28 км ад Бярозы, за 1 км ад чыгуначнай станцыі Белаазёрск.

Гісторыя Паводле перапісу 1897 года вёска ў Пескаўскай воласці Слонімскага павета Гродзенскай губерні.

З 1915 года акупіравана германскімі войскамі, з 1919 года да ліпеня 1920 года і з жніўня 1920 года — войскамі Польшчы. У ліпені—жніўні 1920 на кароткі час устаноўлена савецкая ўлада.

З 1921 года ў складзе Польшчы, у 1924 годзе вёска ў Пескаўскай гміне Косаўскага павета Палескага ваяводства, 35 будынкаў.

З 1939 года ў БССР. З 1940 года вёска ў Альшэўскім сельсавеце.

У 1941—1944 гг. акупіравана нямецка-фашысцкімі захопнікамі. З 16 ліпеня 1954 года ў Нікаўскім сельсавеце. З 12 студзеня 1960 года ў Белаазёрскім сельскім (з 25 чэрвеня 1960 пасялковым) савеце. З 1963 года ў Здзітаўскім сельсавеце, з 1968 года ў Белаазёрскім пасялковым Савеце. З 1971 года ў Белаазёрскім сельсавецеРашэнне выканкома Брэсцкага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 15 сакавіка 1971 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1971, № 8 (1310)., вёска ў саўгасе «Белаазёрскі».

Да 17 верасня 2013 года вёска ўваходзіла ў склад Белаазёрскага сельсаветаРешение Брестского областного совета депутатов № 305 от 17 сентября 2013 г. «Об изменениях в административно-территориальном устройстве Берёзовского, Ивацевичского, Малоритского, Пинского районов Брестской области» .

Планіроўка Планіровачна складаецца з дугападобнай вуліцы, арыентаванай з паўночнага захаду на паўднёвы ўсход (да выгнутай на ўсход сярэдзіны вуліцы прымыкае кароткая вуліца, арыентаваная з захаду на ўсход).

Насельніцтва XIX стагоддзе: 1897 — 34 двары, 221 жыхар. XX стагоддзе: 1905 — 228 жыхароў. 1924 — 128 жыхароў. 1940 — 42 двары, 254 жыхары. 1959 — 59 гаспадарак, 288 жыхароў. 1970 — 395 жыхароў. XXI стагоддзе: 2005 — 73 двары, 191 жыхар.

Літаратура

Спасылкі

Катэгорыя:Пескаўскі сельсавет (Бярозаўскі раён) Катэгорыя:Населеныя пункты Бярозаўскага раёна