Луко́мер (, ) — вёска ў Бярозаўскім раёне Брэсцкай вобласці. Уваходзіць у склад Малецкага сельсавета. Размешчана за 26 км ад Бярозы, за 22 км ад чыгуначнай станцыі Бяроза-Картузская.

Назва Расійскі лінгвіст-славіст А. Трубачоў сербскую назву вёскі Лукомир аднаўляў як *lo̧komirъ. Скаротам гэтага ён бачыў назву гарадзішча Лукомль каля ўкраінскага Пераяслаўля. Славянскае *lo̧ka, блр. лука "выгін" звязаныя з літоўскім lenkti "гнуцца".Этимологический словарь славянских языков. Праславянский лексический фонд. Выпуск 16. Москва, 1990. С. 141-142, 145.

З іншага боку, назва Лукомер звязваецца са старажытным прускім двухасноўным іменем Luchymer (Лукімер). У ім тыя ж асновы, што і ў літоўскім прозвішчы Lukminas, у прускіх імёнах Nawte-mer, Tunge-mer. Гэтыя асновы вядомыя ў старалітоўскіх двухасноўных імёнах.Z. Zinkevičius. Lietuvių asmenvardžiai. Vilnius, 2008. С. 109, 115.

Гісторыя Вядома пад назвай Лукомер у 1563 годзе ў Дабучынскай воласці Кобрынскай эканоміі, у абшары двара Блудзенскага і войтаўства Кабацкага. У 1716 годзе ў складзе войтаўства Блудзенскага Блудзенскага староства.

Пасля трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай з 1795 года ў складзе Расійскай імперыі. У 1856 годзе ў Малечы і Лукомеры памешчыку Іосіфу Здзітоўскаму належалі 387 рэвізскіх душ, у вёсцы жыў 1 вольны жыхар. У 1864 годзе ў Малецкай воласці Пружанскага павета Гродзенскай губерні. У 1865 годзе маёнтак пад назвай Лукомеж за ўдзел гаспадара Аляксандра Жукоўскага ў паўстанні падлягаў абавязковаму продажу з таргоў. У той час у маёнтку знаходзілася карчма, цагельны завод, кузня, памешчыку належалі 188 дзесяцін пашы, 86 дзесяцін сенакоснай, 4 дзесяцін сядзібнай зямлі. У 1890 годзе вёска і маёнтак Лукомер, памешчыцы Соф'і Здзіхоўскай належалі 346 дзесяцін. Паводле перапісу 1897 года ў вёсцы дзейнічалі дзейнічалі хлебазапасны магазін і кузня. Маёнтак (запісаны як Лукомір) ва ўладанні Соф'і Грамніцкай, таксама былая карчма ў яе ж уладанні.

З 1915 года акупіраваны германскімі войскамі, з 1919 года да ліпеня 1920 года і з жніўня 1920 года — войскамі Польшчы. У ліпені—жніўні 1920 устаноўлена савецкая ўлада.

З 1921 года ў складзе Польшчы, у 1924 годзе вёска ў Малевіцкай гміне Пружанскага павета Палескага ваяводства.

З 1939 года ў БССР. З 12 кастрычніка 1940 года цэнтр Лукамірскага сельсавета Пружанскага раёна.

У 1941—1944 гг. акупіравана нямецка-фашысцкімі захопнікамі. Акупанты загубілі ў вёсцы 4 жыхароў, на фронце загінулі 19 воінаў-землякоў.

16 ліпеня 1954 года Лукамірскі сельсавет скасаваны, яго тэрыторыя далучана да Малецкага сельсавета. З 1960 года ў Бярозаўскім раёне. Паводле перапісу 1970 года ў саўгасе «Малеч» (у 1979—90 імя 60-годдзя Кампартыі Беларусі), дзейнічала пачатковая школа.

Планіроўка Планіровачна складаецца з двухбакова забудаванай вуліцы, арыентаванай з паўднёвага захаду на паўночны ўсход, якую ў паўночнай частцы перасякае з поўначы на поўдзень кароткая вуліца, ад гэтага скрыжавання на ўсход адыходзіць кароткі правулак.

Насельніцтва XIX стагоддзе: 1897 — 32 двары, 199 жыхароў, у маёнтку  — 4 двары, 24 жыхары, у былой карчме — 1 двор з 7 жыхарамі. XX стагоддзе: 1905 — 222 жыхароў, у маёнтку — 20 жыхароў. 1970 — 263 жыхары. XXI стагоддзе: 2005 — 74 двары, 162 жыхары.

Славутасці Мемарыял Машэрава гара

Літаратура

Спасылкі

Катэгорыя:Малецкі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Бярозаўскага раёна