Пясча́нка (, ) — вёска ў Бярозаўскім раёне Брэсцкай вобласці. Уваходзіць у склад Першамайскага сельсавета. Размешчана за 18 км ад Бярозы, за 13 км ад чыгуначнай станцыі Бяроза-Картузская.

Гісторыя У 1563 годзе ў Дабучынскай воласці Кобрынскай эканоміі, у абшары двара Блудзенскага і войтаўства Кабацкага.

Пад уладай Расійскай імперыі Пасля Трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай з 1795 года ў складзе Расійскай імперыі. У 1864 годзе ў Малецкай воласці Пружанскага павета Гродзенскай губерні.

Найноўшы час У 1905 годзе вёска ў Бярозаўскай воласці. З 1915 года акупіравана германскімі войскамі, з 1919 года да ліпеня 1920 года і з жніўня 1920 года — войскамі Польшчы. У ліпені 1920 устаноўлена савецкая ўлада.

З 1921 года ў складзе Польшчы, у 1924 годзе вёска ў Малецкай гміне Пружанскага павета Палескага ваяводства.

З 1939 года ў БССР, з 1940 года вёска ў Кабакоўскім сельсавеце. У 1941—1944 гг. акупіравана нямецка-фашысцкімі захопнікамі. Акупанты загубілі 5 жыхароў вёскі, на фронце загінулі 2 воіны землякі.

З 14 красавіка 1964 года ў Блудзенскім сельсавеце (перайменаваны ў Першамайскі 1 жніўня 1964). Паводле перапісу 1970 года — у саўгасе «Бярозаўскі».

Планіроўка Планіровачна складаецца з дугападобнай, двухбакова забудаванай вуліцы, арыентаванай з поўначы на паўднёвы ўсход.

Насельніцтва XX стагоддзе: 1905 — 366 жыхароў. 1924 — 8 будынкаў, 65 жыхароў. 1940 — 41 двор, 416 жыхароў. 1959 — 34 гаспадаркі, 151 жыхар. 1970 — 140 жыхароў. XXI стагоддзе: 2005 — 13 двароў, 20 жыхароў.

Літаратура

Спасылкі

Катэгорыя:Першамайскі сельсавет (Бярозаўскі раён) Катэгорыя:Населеныя пункты Бярозаўскага раёна