Масты́кі (, ) — вёска ў Бярозаўскім раёне Брэсцкай вобласці. Уваходзіць у склад Стрыгінскага сельсавета. Размешчана за 25 км ад Бярозы, за 31 км ад чыгуначнай станцыі Бяроза-Картузская.

Гісторыя Паводле перапісу 1897 года вёска ў Пескаўскай воласці Слонімскага павета Гродзенскай губерні.

З 1915 года акупіравана германскімі войскамі, з лютага 1919 года да ліпеня 1920 года і з жніўня 1920 года — войскамі Польшчы. З 1921 года — у складзе Польшчы. У 1924 годзе вёска ў Пескаўскай гміне Косаўскага павета Палескага ваяводства, 38 будынкаў.

З 1939 года ў БССР. З 1940 года вёска ў Высокаўскім сельсавеце.

У 1941—1944 гг. акупіравана нямецка-фашысцкімі захопнікамі. Акупанты загубілі ў вёсцы 7 жыхароў. З 1954 года ў Перасудавіцкім сельсавеце (з 1977 Высокаўскі). 27 лістапада 1962 года вёскі Мастакі і Алісец (у 1940 — 23 гаспадаркі, 140 жыхароў, у 1959 — 11 гаспадарак, 52 жыхары) аб'яднаны ў адзіную Мастакі.

З 26 лютага 2002 года вёска ў складзе Стрыгінскага сельсавета.

Планіроўка Планіровачна складаецца з просталінейнай вуліцы, з двухбаковай няшчыльнай забудовай, арыентаванай з захаду на паўднёвы ўсход, да якой у заходняй частцы прымыкае больш кароткая вуліца, арыентаваная з поўдня на паўночны ўсход, а таксама з адасобленых участкаў забудовы.

Насельніцтва XIX стагоддзе: 1897 — 31 двор, 166 жыхароў. XX стагоддзе: 1905 — 182 жыхары. 1924 — 230 жыхароў. 1940 — 53 двары, 311 жыхароў. 1959 — 15 гаспадарак, 55 жыхароў. 1970 — 630 жыхароў. XXI стагоддзе: 2005 — 107 двароў, 190 жыхароў.

Літаратура

Спасылкі

Катэгорыя:Стрыгінскі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Бярозаўскага раёна