Самыя раннія сведчанні аб практыцы індуізму датуюцца перыядам ад позняга неаліту да перыяду Харапскай цывілізацыі (5500-2600 год да н.э.)<ref name=History>«Hindu History» The BBC names a bath and phallic symbols of the Harappan civilization as features of the «Prehistoric religion (3000-1000BCE)».</ref>. Вераванні і практыкі дакласічнага перыяду (XVI — VI стагоддзя да н.э.) называюцца «гістарычная ведыйская рэлігія» або «ведызм». Сучасны індуізм утварыўся з Ведаў, найстарэйшай з іх лічыцца «Рыгведа», якую большасць навукоўцаў датуюць XVI — XV стагоддзямі да н.э.T. Oberlies (Die Religion des Rgveda, Vienna 1998. p. 158) based on 'cumulative evidence' sets wide range of 1700—1100. Асноўнай рэлігійнай практыкай ведыйскай рэлігіі было здзяйсненне вогненных ахвярапрынашэнняў, якія называлі , і паўтарэнне ведыйскіх мантр. Старажытныя ведыйскія традыцыі маюць вялікае падабенства з зараастрызмам і іншымі індаеўрапейскімі рэлігіяміThe deity Dyaus, regarded as the father of the other deities, is linguistically cognate with Zeus—the king of the gods in Greek mythology, Iovis (gen. of Jupiter) —the king of the gods in Roman mythology, and Ziu in Germanic mythology , cf. English 'Tues-day'. Other Vedic deities also have cognates with those found in other Indo-European speaking peoples' mythologies; see Proto-Indo-European religion..
У эпічны і пуранічны перыяды, прыкладна ў VI — II стагоддзях да н.э. былі запісаныя першыя версіі эпічных паэм «Рамаяны» і «Махабхараты»,. хоць вусна яны перадаваліся на працягу многіх стагоддзяў да гэтага перыяду.. У гэтых эпічных творах апісваюцца гісторыі пра кіраўнікоў і войны старажытнай Індыі, якія падаюцца ў спалучэнні з рэлігійнымі і філасофскімі трактатамі. У Пуране апісваюцца гісторыі розных аватар, а таксама Дэвы, іх узаемаадносіны з людзьмі і бітвы з дэманамі.
Пачатак новай эпохі ў гісторыі індуізму паклалі прыход і распаўсюджванне па ўсёй Індыі філасофіі Упанішад, джайнізму, і будысцкай рэлігійна-філасофскай думкі.Olivelle, Patrick, «The renouncer tradition», in Упанішады, Махавіра і Буда вучылі таму, што для дасягнення мокшы або нірваны, не было неабходнасці прымаць аўтарытэт Ведаў або каставую сістэму. Буда пайшоў значна далей, абвясціўшы, што «Я»/душа і Бог проста не існуюць. Будызм асіміляваў у свае вераванні некаторыя рысы індуізму. Будызм (ці, прынамсі, будысцкі індуізм) дасягнуў свайго апагею падчас кіравання імператара Ашока і імперыі Маўра, якія змаглі аб’яднаць індыйскі субкантынент у адну дзяржаву ў III стагоддзі да н.э.. У II стагоддзі да н э. вылучыліся розныя школы індыйскай філасофіі, такія як , ёга, , , і веданта.. Чарвака, заснавальнік школы атэістычнага матэрыялізму, з’явіўся ў Паўночнай Індыі ў VI стагоддзі да н.э. Паміж IV і X стагоддзем н.э., індуізм узяў верх над будызмам і распаўсюдзіўся па ўсёй Індыі, выцесніўшы будызм за яе межы.
Хоць іслам прыйшоў у Індыю ўжо ў пачатку VII стагоддзя, разам з арабскімі купцамі і заваяваннем Сіндха, ён ператварыўся ў адну з асноўных рэлігій у больш позні перыяд заваявання мусульманамі індыйскага субкантынента. Падчас гэтага перыяду будызм канчаткова прыйшоў у заняпад, а многія індусы перайшлі ў іслам. Многія мусульманскія кіраўнікі, такія як Аўрангзеб разбуралі індуісцкія храмы і пераследавалі індусаў, а некаторыя, такія як Акбар, наадварот адрозніваліся памяркоўнасцю. У сярэднія вякі індуізм зведаў вялікія змены, у асноўным дзякуючы вядомым Рамануджы, Мадхве, і Чайтаньі. Паслядоўнікі руху бхакці замянілі абстрактную канцэпцыю Брахмана, якую філосаф Шанкара сфармуляваў за некалькі стагоддзяў перад гэтым, эмацыйнай і гарачай адданасцю альвараў да аватар Бога, асабліва да Крышны і РамыJ.T.F. Jordens, «Medieval Hindu Devotionalism» in .
Індалогія як навуковая дысцыпліна вывучэння індыйскай культуры з еўрапейскай перспектывы ўзнікла ў XIX стагоддзе, яе заснавальнікамі былі такія навукоўцы як і Джон Вудроф. Яны прынеслі ведыйскую, пуранічную і тантрычную літаратуру і філасофію ў Еўропу і ЗША.
Крыніцы
Літаратура
Катэгорыя:Індуізм Катэгорыя:Гісторыя рэлігіі