Брахманы або браміны (ад санскрытскага слова IAST ; дэванагары ) — вышэйшая з чатырох галоўных індуісцкіх варн, варна жрацоў. Аналаг еўрапейскага духавенства.
Брахманы служаць духоўнымі настаўнікамі ў сем’ях большасці кастаў вышэйшага або сярэдняга статусу.
Брахманы складаюць толькі 2-5 % насельніцтва Індыі. Назва звязана са стваральнікам Сусвету Брахмай. Большасць брахманаў арыі не толькі духоўна, але і па генетычнаму паходжанню.
У Індыі брахманаў таксама называюць Віпра — натхнёнымі і двіджа — двойчы-народжанымі.
Катэгорыя:Індуізм Катэгорыя:Жрацы