Татарскія могілкі Мінска — зніклыя мусульманскія могілкі ў раёне вул. Татарскай г. Мінска. Дзейнічалі на працягу ХІХ стагоддзя ў Татарскай слабадзе і былі ліквідаваны ў 1974 гТатарское кладбище в Минске // Holiday.by. Самі могілкі былі пераўтвораны ў сквер, але пры гэтым захавалася магіла падпольшчыка Х. АлександровічаМечеть // Минск старый и новый. Згодна са звесткамі гісторыка І. Канапацкага, сваякі Александровіча дабіліся захавання яго магілы з вялікай цяжкасцюИ. Конопацкий Белорусские татары: историческая судьба народа и культуры // Историческая правда. У скверы захаваліся некаторыя магільныя помнікі, частка з іх з надпісамі на арабскай мовеСтарое мусульманское кладбище // Библиотека минчанина. Прогулки. У 1990-я гг. татары Мінска паднялі пытанне не толькі аднаўлення мячэці, разбуранай у 1962 г., але і рэканструкцыі могілакСтарое мусульманское кладбище // Библиотека минчанина. Прогулки. Гэта пытанне праходзіла працэдуры згаднення з рознымі інстанцыямі ў 1993-98 ггИ. Конопацкий Стояла в Минске мечеть… // Татарская рассылка, 2003 г.. А ў 2003 годзе мусульманская абшчына Мінска была абавязана плаціць штомесячны падатак у памеры 1,5 млн руб. за тэрыторыю могілак, выдзеленую ўладамі горада пад рэканструкцыю мячэціИ. Конопацкий Стояла в Минске мечеть… // Татарская рассылка, 2003 г..

Гл. таксама Нямецкія вайсковыя могілкі 1941-1944 гг. пад Мінскам Сляпянскія могілкі

Спасылкі Мячэць у раёне Татарскіх могілак на карце Мінска 1903 г. (пункт 3, самі могілкі на карце не адзначаны) Сквер на месцы Татарскіх могілак на фотаграфіях Раскіданыя помнікі татарскіх магіл на фотаграфіях Здымкі 2018 г. на месцы зніклых Татарскіх могілак

Катэгорыя:Колішнія могілкі Мінска Катэгорыя:Зніклі ў 1974 годзе Катэгорыя:1974 год у Мінску