Бадэлеі́т, бразіліт — мінерал падкласа простых аксідаў, двухвокіс цырконію ZrO2. Назву атрымаў у гонар Дж. Бадэлея (Joseph Baddeley), знайшоўшага мінерал на Шры-Ланцы.
Утрымлівае ў сваім складзе 96,3—99 % ZrO2, дамешкі гафнію. Крышталі прызматычныя, пляскатыя, зрэдку таблітчастыя, празрыстыя, жоўтага, карычневага, зялёнага, чорнага колеру або бясколерныя. Крохкі. Мае тлусты бляск. Цвёрдасць 6,5 па шкале Моаса. Шчыльнасць 5,4—6 г/см³.
Выкарыстанне Бадэлеіт выкарыстоўваецца ў вытворчасці керамікі, абразіваў, ферасплаваў, металічнага цырконію.
Зноскі
Літаратура
Спасылкі Бадделеит // КаталогМинералов.RU Бадделеит // Систематика и классификация минералов, горных пород, метеоритов, окаменелостей / Кристаллов.net Бадделеит // Горная энциклопедия
Катэгорыя:Вокіслы (мінералы) Катэгорыя:Аб’екты, названыя ў гонар людзей Катэгорыя:Мінералы цырконію