Мануэль Альмунія Рывера (; , , Іспанія) — іспанскі футбаліст, брамнік. Вядомы дзякуючы выступленням за англійскі клуб «Арсенал».

Кар’ера Мануэль пачаў сваю кар’еру ў родным горадзе Памплона, выступаючы за фарм-клуб каманды «Асасуна», але за асноўную каманду не гуляў. Затым адзін сезон Мануэль правёў на правах арэнды ў клубе трэцяга дывізіёна «Картахена», а ўлетку 2000 года падпісаў кантракт з клубам «Сабадэль», з таго ж трэцяга дывізіёна. Летам 2001 года перайшоў у «Сельту», якая на той момант была адной з вядучых каманд Прымеры, але так і не згуляў там ніводнай гульні: усе тры сезоны Мануэль правёў у арэндзе ў клубах, як «Эйбар», «Рэкрэатыва» і «Альбасетэ».

14 ліпеня 2004 падпісаў кантракт з «Арсеналам». Дэбютаваў за клуб 27 кастрычніка таго ж года ў гульні Кубка Лігі супраць «Манчэстэр Сіці», у той сезон правёў усе гульні за «Арсенал» у Кубку Лігі. У пачатку сезону 2007/08 стаў першым брамнікам каманды, адстаяўшы канкурэнцыю з боку Енса Лемана.

З 2010 года польскі брамнік Войцех Шчэнсны стаў выцясняць Альмунію з асноўнага складу. 30 верасня 2011 года Альмунія быў аддадзены ў кароткатэрміновую арэнду «Вест Хэм Юнайтэд», асноўны брамнік якога Роберт Грын атрымаў траўму. У канцы кастрычніка, пасля аднаўлення Грына, вярнуўся ў «Арсенал».

Па заканчэнні сезону 2011/2012 Альмунія пакінуў «Арсенал» у стане свабоднага агента, і неўзабаве стаў іграком клуба «Уотфард», за які гуляў на працягу двух сезонаў. Улетку 2014 планаваўся пераход Альмуніі ў «Кальяры», але з-за медыцынскіх праблем ён быў вымушаны завяршыць кар’еру.

Дасягненні Уладальнік Кубка Англіі: 2005

Крыніцы

Спасылкі

Катэгорыя:Футбольныя варатары Катэгорыя:Футбалісты Іспаніі Катэгорыя:Ігракі ФК Уотфард Катэгорыя:Ігракі ФК Арсенал Лондан Катэгорыя:Ігракі ФК Вест Хэм Юнайтэд Катэгорыя:Ігракі ФК Альбасетэ Катэгорыя:Ігракі ФК Рэкрэатыва Уэльва Катэгорыя:Ігракі ФК Эйбар Катэгорыя:Ігракі ФК Сельта Катэгорыя:Ігракі ФК Сабадэль Катэгорыя:Ігракі ФК Картахена Катэгорыя:Ігракі ФК Асасуна Катэгорыя:Ігракі ФК Асасуна B