Ён Огмюндсан (; —) — ісландскі біскуп і мясцовашанаваны святы. У 1106 годзе ён заснаваў дыяцэзію ў Хоўлары на поўначы Ісландыі і служыў там біскупам да сваёй смерці.
Ён змагаўся за рэлігійную чысціню і паставіў перад сабой задачу выкараніць усе рэшткі язычніцтва. Яго дзейнасць закранула і назвы дзён тыдня. Так, «одынсдагр» (дзень Одзіна) стаў «мідвік'юдагурам» (дзень сярэдзіны тыдня), а дні Тыра і Тора сталі проста трэцім днём і пятым днём адпаведна. Назвы дзён, уведзеныя Ёнам, дагэтуль ужываюцца ў Ісландыі.
Ён Огмюндсан быў абвешчаны мясцовым святым біскупскім дэкрэтам у ісландскім парламенце, які выконваў функцыі сінода, у 1200 годзе. Сёння, разам са Святым Торлакам ён з'яўляецца адным са святых патронаў каталікоў Ісландыі.
Літаратура Gunnar Karlsson (2000). Iceland’s 1100 Years : History of a Marginal Society. London: C. Hurst & Co. ISBN 1-85065-420-4. Уннар Арнасон. Кем был Йон Огмюндссон? (Unnar Árnason. Hver var Jón Ögmundsson?)
Катэгорыя:Каталіцкія біскупы Ісландыі Катэгорыя:Гісторыя Ісландыі