Блакі́тны ко́лер — традыцыйная назва для сіняга колеру і яго адценняў у геральдыцы.
Асаблівасці У гербах прынцаў выражаецца тэрмінам «Jupiter», у гербах пэраў — «saphir», ва ўсіх іншых — «azur».
Блакітны колер атрымліваўся змешваннем тэнаравай сіні і ўльтрамарыну.
Шрафіроўка Графічна ў чорна-белым варыянце колер пазначаецца гарызантальнымі лініямі.
Сімволіка колеру Блакітны колер у геральдыцы традыцыйна сімвалізуе прыгажосць, мяккасць, веліч, славу, гонар, вернасць, шчырасць, сухасць, яснасць, цноту, дасканаласць, сіняе поле, неба.
У сярэдневяковай астраноміі блакітнаму колеру адпавядала планета Юпітэр, у алхіміі — сапфір і волава, стыхія — паветра.
Катэгорыя:Тынктуры