Касцёл Адшукання Святога Крыжа і кляштар кармелітаў босых () — рымска-каталіцкі сакральны комплекс ў мястэчку Анталіепце (Анталепты) Зарасайскага раёна, Літва.
Гісторыя
Кляштар у Анталептах Вількамірскага павета заснаваны ўладальнікам мястэчка кашталянам інфлянцкім Янам Міхаілам Струцінскім з сынам Юзафам у 1734—1738 гг. Касцёл быў асвечаны ў гонах Святога Крыжа ў 1763 годзе.
Кляштарны корпус пабудаваны ў першай пал. 19 ст. Пасля паўстання 1830—1831 гг. кляштар зачынены, касцёл у 1846—1850 перароблены пад царкву, з 1918 зноў касцёл.
Архітэктура Касцёл уяўляе сабой храм зальнага тыпу ў стылі позняга барока. Асноўны аб'ём прамавугольны ў плане, да яго прымыкае больш нізкі прэсбітэрый з трохграннай алтарнай апсідай, да якой, у сваю чаргу, па галоўвай восі далучаецца прамавугольная яшчэ ніжэйшая сакрысція, так што храм моцна выцягнуты ў даўжыню. На галоўным фасадзе дзве чатырохярусныя вежы, паміж якімі фігурны франтон. Над прэсбітэрыем на другім паверсе ўладкавана капліца, у якую вядуць сходы. Пад касцёлам прасторная крыпта, якая масіўнымі слупамі падзяляецца на тры нефы.
Каля касцёла размешчаны мураваны двухпавяховы жылы корпус.
Літаратура Lietuvos architektūros istorija. Vilnius, 1994. T. 2. P. 139—140.
Спасылкі
Катэгорыя:Касцёлы Літвы Катэгорыя:Збудаванні Літвы ў стылі барока Катэгорыя:З’явіліся ў XVIII стагоддзі Катэгорыя:Мястэчка Анталіепце Катэгорыя:Кармеліцкія кляштары Літвы