Свята-Петра-Паўлаўская царква — праваслаўны храм у аг. Воўпа, Ваўкавыскага раёна Гродзенскай вобласці.

Гісторыя Пабудавана ў 1859 годзе з дрэва будаўніком ВайчынскімНГАБ у г. Гродна, фю 8, воп. 1, спр.1251, арк. 1., капітальна рэканструявана ў 1945 годзе.

Архітэктура

Твор народнага дойлідства. Вырашана працяглым зрубам пад двухсхільным дахам, да якога з франтальнага фасада далучана трох'ярусная чацверыковая званіца пад пакрытым шатровым пакрыццём, завершаным макаўкай. Такая ж макаўка пастаўлена па цэнтры даху.

У інтэр’еры — абраз 1768 года «Маці Божая з дзіцем».

Літаратура Праваслаўныя храмы Беларусі / А. М. Кулагін, З. Э. Герасімовіч, У. П. Свентахоўскі. — Мн., БелЭн, 2007.

Спасылкі

Катэгорыя:Праваслаўныя храмы Ваўкавыскага раёна Катэгорыя:Воўпа Катэгорыя:Храмы Гродзенскай і Ваўкавыскай епархіі Катэгорыя:1859 год у Беларусі Катэгорыя:Драўляныя цэрквы Беларусі Катэгорыя:Помнікі беларускага народнага дойлідства