Свята-Раства-Багародзіцкая царква — праваслаўны храм у в. Вялікая Кракотка Слонімскага раёна Гродзенскай вобласці.
Гісторыя Знаходзіцца на паўночна-ўсходняй ускраіне вёскі. Пабудавана ў 1883 годзе з бутавага каменю. У 1959—1961 гадах храм закрылі і размясцілі ў ім клуб. У 1990—1991 гадах царква была адноўлена. 29 чэрвеня 2009 года сінод Беларускай Праваслаўнай Царквы заснаваў на тэрыторыі храма мужчынскі манастыр.
Архітэктура Помнік архітэктуры з рысамі рэтраспектыўна-рускага стылю. Вырашана прамавугольным аб’ёмам пад двухсхільным дахам, які над трохграннай апсідай пераходзіць у трохграннае вальмавае пакрыццё. Над прытворам узведзена 1-ярусная шатровая званіца. Плоскасныя бакавыя фасады расчлянёны арачнымі аконнымі праёмамі, атынкаваныя і пабеленыя ліштвы якіх разам з вуглавымі лапаткамі і карнізам вылучаюцца на паліхромным фоне бутавай муроўкі. Уваход вырашаны кілепадобным парталам з руставанымі лапаткамі. Здвоеныя аконныя праёмы бакавых фасадаў маюць стральчатую форму.
Літаратура Праваслаўныя храмы Беларусі : энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін; [рэдакцыйны савет: Г. П. Пашкоў, Л. В. Календа]. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. — 653 с. 2000 экз. ISBN 978-985-11-0389-4
Спасылкі
Катэгорыя:Вялікая Кракотка Катэгорыя:Праваслаўныя храмы Слонімскага раёна Катэгорыя:Збудаванні Беларусі ў псеўдарускім стылі Катэгорыя:Храмы Найсвяцейшай Дзевы Марыі Катэгорыя:Храмы Навагрудскай епархіі Катэгорыя:1883 год у Беларусі