Бернар (Бені) Ёлінк (, нар. , Хюмела) — нідэрландскі рок-спявак, гітарыст і аўтар песень. Вакаліст і гітарыст поп-гурта «Normaal».
Біяграфія Бені Ёлінк нарадзіўся ў вёсцы Хюмела 6 верасня 1946 года. Пасля заканчэння сярэдняй школы вучыўся ў акадэміі мастацтваў у горадзе Хенгела. Вывучыўся на вакаліста, спяваў у клубах і на розных невялікіх канцэртах. Акрамя таго, ён атрымаў таксама адукацыю мастака. У 1973 годзе, ва ўзросце 27 гадоў Бені Ёлінк разам са сваім сябрам барабаншчыкам Янам Мансхотам заснавалі гурт Normaal. Ёлінк з’яўляецца адзіным нязменным удзельнікам калектыву з дня яго заснавання. Ян Мансхот памёр у 2014 годзе. У 1975 Бені Ёлінк упершыню выканаў песню на ахтэрхукскім дыялекце. Да гэтага моманту гурт выконваў песні на англійскай мове. Выступ на ахтэрхукскім дыялекце быў паспяховым, з таго часу гурт усе свае песні выконваў на гэтай гаворцы.
У 1977 годзе гурт Normaal становіцца вядомым дзякуючы песні «Oerend hard», да якой Ёлінк напісаў словы. На дадзены момант Бені жыве ў роднай вёсцы Хюмела на ферме разам са сваёй жонкай.
Бені Ёлінк захапляецца мотаспортам. З-за свайго захаплення Ёлінк неаднаразова трапляў у аварыі — у 1992 годзе трапіў у бальніцу пасля аўтамабільнай аварыі. Як паведамляецца, ён быў у нецвярозым стане. Бені разам са сваім сынам Гейсам арганізавалі гурт Motorband, які прапагандуе мотаспорт і аказвае дапамогу маладым гоншчыкам. У 2006 годзе Бені Ёлінк наведаў галандскіх салдат у Афганістане.
У 2001 годзе быў зняты дакументальны фільм «Ik kom altied weer terug» пра жыццё Ёлінка рэжысёрам Франкам ван Энгелем. У фільме гаварылася пра асабістае і публічнае жыццё музыканта. У 2005 годзе была напісаная яго біяграфія.
У жніўні 2012 года Ёлінк быў уцягнуты ў скандал. Ён напісаў карціну, на якой палітык Герт Вілдэрс быў намаляваны разам з Адольфам Гітлерам і тэрарыстам Андэрсам Брэйвікам і свастыкай. Вілдэрс назваў карціну «агіднай». З-за сваіх карцін Ёлінк трапляў у няспраўныя сітуацыі і атрымліваў пагрозы.
Дыскаграфія Oerend hard (1977) Ojadasawa (1978) D'n Achterhoek tsjoek (1979) Høken is normaal (1980) Deurdonderen (1982) De boer is troef (1983) De klok op rock (1984) Steen stoal en sentiment (1985) Zo kommen wi-j de winter deur (1985) Kiek uut (1986) Noar 't café (1987) Da's normaal (1988) Rechttoe rechtan (1989) H.A.L.V.U. (1991) Buugen of barsten (1992) Gas d'r bi-j (1994) Top of the bult (1996) Krachttoer (1997) Høken, kreng (1998) Effe zitten (2000) Van tied tut tied (2000) Ik kom altied weer terug (2001) Høk & swing (2003) Fonkel (2004) Hier is Normaal (2006) Ni-je NRS (2008) De Blues eLPee (2009) Halve Soul, Helemoal Høken (2012)
Спасылкі Афіцыйны сайт гурта Normaal Бені Ёлінк на Facebook
Катэгорыя:Музыканты Нідэрландаў Катэгорыя:Рок-музыканты