Ге́нрык (Энры́ка) Марко́ні (, ; , — , ) — польскі архітэктар італьянскага паходжання, адзін з найвыдатнейшых і пладавітых польскіх архітэктараў першае паловы XIX стагоддзя.
Біяграфія
Пачатковую адукацыю атрымаў пад кіраўніцтвам бацькі Леандра (1763—1837), пасля ў 1806—1810 навучаўся ва ўніверсітэце і адначасова ў Акадэміі прыгожых мастацтваў у Балонні. Ад 1811 года навучаўся рысунку ў сярэдняй школе ў Луга. У Польшчу быў запрошаны ў 1822 генералам Людвікам Міхалам Пацам дзеля завяршэння палаца ў Даўспудзе. Ад 1827 займаў пасаду ў Аддзеле прамысловасці і гандлю Урадавай камісіі ўнутраных, духоўных спраў і публічнай асветы, а ў 1851—1858 быў прафесарам у Школе прыгожых мастацтваў у Варшаве.
Пахаваны на Паванзкоўскіх могілках у Варшаве, асобна ад жонкі, дачкі і сыноў Генрыка, Яна і Уладзіслава, якія пахаваныя на евангельска-рэфармацкіх могілках.
Сям'я Меў брата Ферантэ.
Ажаніўся з дачкой садоўніка Пацаў Маргарытай з шатландскага роду Хэйтанаў (1807—1884). Жонка была кальвіністкай, некаторыя дзеці выгадаваныя ў кальвінізме, іншыя ў каталіцтве. Дзеці: Карл Антоні (1826—1864, жывапісец), Элеанора Кольберг (1832—1882), Леандра (1834—1919, архітэктар), Генрык (1842—1920, інжынер-тэхнолаг), Ян (1845—1921), Уладзіслаў (1848—1915, архітэктар).
Найістотнейшыя працы Неарэнесансныя
шпіталь Св. Лазара (Варшава, каля 1840, знішчаны 1939—44) касцёл Св. Карла Барамеа (Варшава, 1841—43) вакзал Варшаўска-венскай чыгункі (Варшава, 1844—45, зруйнаваны 1925—30) палац Андрэя Замойскага (Варшава, 1846, знішчаны 1939—44, адбудаваны 1948—50) атэль «Еўрапейскі» (Варшава, 1855, знішчаны 1944, адбудаваны 1949—51) гмах Крэдытнага земскага таварыства (Варшава, 1856, знішчаны ў 1944, адбудаваны ў 1950 і 1962—71) палац Браніцкіх (Варшава, 1853—56, знішчаны ў 1944, адбудаваны ў 1946—49) палац Карскіх (Улостаў, 1854—1860) касцёл Св. Ганны (Варшава, 1857—70) касцёл усіх святых (Варшава, 1859—63) Радамская ратуша
Класіцыстычныя палац Паца ў Варшаве, перабудаваны і разбудаваны з даўняга барочнага палаца Радзівілаў, 1824—28, знішчаны ў 1944, адбудаваны ў 1947—51 дарыцкая святыня палацава-паркавага ансамблю ў Натоліне (Варшава, 1834) санаторый Марконі ў Буську-Здруі (1835) палац Велапольскіх у Хробжы (1857—60) Блоньская ратуша (1842) вадазбор у Саскім агародзе (Варшава, 1852) разбудова палаца ў Яблонне (1834—43) пошта ў Аўгустове (1828) Аўгустоўская ратуша (1835—36, знішчаны ў 1939—44) шпіталь Св. Тройцы ў Калішы (1840—41) Колская ратуша перабудова палаца Касакоўскіх (Варшава) вакзал Варшаўска-венскай чыгункі Сасновец-Галоўны староства Станіславаўскага павета ў Міньску Мазавецкім (1847—1853) касцёл Св. Мікалая Біскупа (Ломна Мазавецкага ваяводства) шпіталь Усіх Святых (Велюнь)
Неагатычныя палац Паца ў Даўспудзе (1820—22, разабраны ў 1867) мураваная стайня гончых жарабцоў (Янаў-Падляскі, 1841) касцёл Святых апосталаў Пятра і Паўла у Ражанцы (Шчучынскі раён, 1827) палац у Канапніцы (Велюнскі павет Лодзьскага ваяводства) грабніца Станіслава Косткі Патоцкага і яго жонкі Аляксандры (Вілянаў, 1836) праект палаца ў Збуйне (1833) Цеханаўская ратуша (1844)
касцёл апекі Божай Маці (Асянціны, 1845—1855)
Лісты O porządkach architektonicznych, Warszawa 1828, wyd. 2 1837 Saggio sugli ordini di architettura, Warszawa 1831 Zbiór projektów architektonicznych, Warszawa, 1838-42
Цікавосткі Імем архітэктара названы варшаўскі тэатр, заснаваны ў 2009 таварыствам «Italiani In Polonia» («Італьянцы ў Польшчы»). Тэатр размяшчаецца ў скляпеннях запраектаванага Генрыкам Касцёла ўсіх святых.
Літаратура
Спасылкі
Rafał Krajewski. Henryk Marconi (wspomnienie pośmiertne), «Tygodnik Ilustrowany» nr 186, 18.4.1863 Генрык Марконі на старонцы Warszawa1939.pl Варшавікія
Катэгорыя:Асобы Катэгорыя:Архітэктары Польшчы Катэгорыя:Выпускнікі Балонскага ўніверсітэта Катэгорыя:Нарадзіліся ў Рыме Катэгорыя:Памерлі ў Варшаве Катэгорыя:Пахаваныя ў Варшаве