Радывыліў (), або Радзівілаў — горад у Ровенскай вобласці Украіны, на рацэ Слоніўка. Адміністрацыйны цэнтр Радывыліўскага раёна. Насельніцтва 10000 чал. (2024).
Знаходзіцца за 102 км ад Роўна, чыгуначная станцыя на лініі Краснэ — Здалбуніў.
Этымалогія назвы Места атрымала назву ў гонар свайго заснавальніка — Мікалая Радзівіла «Чорнага». За савецкім часам населены пункт насіў назву Чэрвонаармійск ().
Гісторыя
Упешыню згаданы ў 1564 годзе як паселішча ў Вялікім Княстве Літоўскім; валоданне Мікалая Радзівіла Чорнага. З 1565/66 года ў Валынскім ваяводстве. У 1568 годзе ў Радзівілаве пісар Францішак склаў Радзівілаўскі Апостал. Паводле ўмоў Люблінскай уніі перайшоў у 1569 годзе да Каралеўства Польскага.
Станам на 1775 год у мястэчку было 146 будынкаў. У 1795 годзе ў выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай апынуўся ў складзе Расійскай імперыі, у Валынскай губерні. У 1870 годзе атрымаў статус горада. У 1873 годзе чыгунка злучыла Радзівілаў са Здалбунавам.
Паводле Рыжскага мірнага дагавора ўвайшоў у 1921 годзе ў склад міжваеннай Польскай Рэспублікі, у Дубенскі павет Валынскага ваяводства.
З 1939 года ў складзе Украінскай ССР. У 1940 годзе бальшавікі перайменавалі Радывыліў у Чэрвонаармійск. З 30 чэрвеня 1941 па 19 сакавіка 1944 года знаходзіўся пад нямецкай акупацыяй.
У 1993 годзе Вярхоўная Рада Украіны вярнула гораду гістарычную назву.
Насельніцтва 1870 — 2864 чал., з іх 79% іўдзеяў.Radziwiłłów // S. 476 1910 — 14,6 тыс. чал. 1991 — 10,8 тыс. чал.Червоноармейск // 2006 — 10 190 чал.
Эканоміка
Прадпрыемствы дрэваапрацоўчай і шавецкай прамысловасці.
Вядомыя асобы Багдан Баднарскі (1874—1968) — кнігазнавец, бібліёграф. Фёдар Бортнік (1911—2002) — краязнавец, палітычны вязень. Мікалай Гірс (1820—1895) — міністр замежных спраў Расійскай імперыі. Герман Жукоўскі (1913—1976) — украінскі кампазітар. Юрый Кірычук (1956—2002) — украінскі гісторык.
Крыніцы
Літаратура Ящук Володимир. Радивилів. Краєзнавчі матеріали. — Рівне, 2004. — 180 с. Ящук Володимир. Радивилів у перегуках віків. — Броди, 2014. — 260 с. Radziwiłłów // S. 476 Радзивилов //
Спасылкі
Катэгорыя:Гарады Ровенскай вобласці Катэгорыя:Населеныя пункты Радывыліўскага раёна