«Кніга мёртвых» у Старажытным Егіпце — зборнік рэлігійных тэкстаў, які змяшчаўся ў грабніцу побач з целам памерлага. Егіпцяне верылі, што гэтыя тэксты змогуць аблегчыць цяжкі шлях памерлага ў загробны свет.

Розныя копіі Кнігі Мёртвых могуць утрымліваць ад некалькіх і да двухсот раздзелаў рознага аб’ёму, пачынаючы ад доўгіх паэтычных гімнаў і канчаючы аднарадковымі магічнымі формуламі. Назва «Кніга мёртвых» дадзена егіптолагам , але правільней яе было б назваць «Кнігай Уваскрасення», бо яе егіпецкая назва — «Рау ну пэрэт эм хэру» даслоўна перакладаецца як «Главы аб выхадзе на святло дня».

Адны з найлепшых узораў «Кнігі мёртвых», напісаныя на скрутках папіруса, адносяцца да часу росквіту культуры пры XVIII дынастыі. Найбольшая колькасць папірусаў з тэкстамі з Кнігі мёртвых была знойдзена ў пахаваннях горада Фівы; менавіта па гэтай прычыне версію Кнігі Мёртвых, якая атрымала распаўсюджанне ў гэты перыяд, называюць Фіўскай. Большасць іх была знойдзена ў фіванскіх грабніцах і належала галоўным чынам жрацам і членам іх сямей. Гэтыя папірусы багата ўпрыгожаны вытанчанымі малюнкамі, якія паказваюць сцэны пахавання, здзяйснення памінальнага рытуалу, пасмяротнага суда і іншыя сцэны, звязаныя з памінальным культам і ўяўленнямі аб замагільным жыцці.

Таксама існуе версія Кнігі мёртвых, якая з’явілася ў выніку дзейнасці фараонаў XXVI дынастыі, калі адбылося ўсеагульнае адраджэнне старажытных рэлігійных і пахавальных традыцый, былі адноўлены храмы, а старыя тэксты Кнігі мёртвых перапісаны, перапрацаваны і ўпарадкаваны.

Літаратура М. А. Чегодаев, превод «Древнеегипетская «Книга Мертвых»

Крыніцы

Катэгорыя:Рэлігійныя сачыненні Катэгорыя:Рэлігія Старажытнага Егіпта Катэгорыя:Егіпецкая міфалогія Катэгорыя:Літаратура Старажытнага Егіпта