Могілкі Цна — абмежавана-дзеючыя могілкі Мінска. Першапачаткова знаходзілася па-за мяжой горада, на тэрыторыі вёскі Цна, цяпер частка Савецкага раёнаКладбище Цна // Сайти «Мои корни» на тэрыторыі мікрараёна Цна па вул. Зялёналужскай непадалёк ад МКАД. Агульная плошча: 0,7737 га, пахавана: 1 200 чал, афіцыйным годам заснавання лічыцца 1944Кладбища Минска и Минского района // ArtVitaКладбища Минска и района // Груз 200,але па факту на могілках знаходзяцца некалькі пахаванняў першай паловы ХХ ст., у тым ліку дарэвалюцыйнага часуМогілкі Цна. Таямнічы ўзгорак Частка 1 і Частка 2 // Блог Андрэя Берастоўскага. Пытанні аб магчымасці пахавання на гэтых могілках вырашае адміністрацыя Паўночных могілакзгодна інфармацыйнаму стэнду могілак "Цна".

Славутасці могілак На могілках знаходзіцца пахаванне Іосіфа Францавіча Вярбіцкага, які загінуў у першы год ВАВ пры невысветленых абставінах ва ўзросце 11 годМогілкі Цна. Таямнічы ўзгорак. Частка 2 // Блог Андрэя Берастоўскага. І яшчэ некалькі людзей, якія загінулі падчас ВАВ. Найбольш распаўсюджаны прозвішчы Бацян, Боцян і Няхайчык. На могілках знаходзіцца рэдкае для Мінска пахаванне з эпітафіяй па-польску. На Цне пахаваны Сцяпан Жукоўскі і яго сястра Галіна Сідзякіна-Жукоўская , бацькі якіх былі растраляны ў Курапатах, а магчыма таксама і супрацоўнік НКУС, які іх растраляў, Рыгор БацянПаводле вусных звестак, апублікаваных Зянонам Пазняком у сваёй кнізе 1999 г. "Курапаты ". Р. Бацян памёр у 1954 г., яго трэба адрозніваць ад іншага Рыгора Бацяна, які быў пахаваны ў 1916 г..

Спасылкі План-схема могілак Цна // Сайт "Мои корни" Цнянскія могілкі // Сайт "Некропалі Беларусі" Могілкі Цна. Таямнічы ўзгорак Частка 1 і Частка 2 // Блог Андрэя Берастоўскага (Могілкі Цна на фотаздымках 2016 года) Могілкі Цна // Сайт "Минск старый и новый"

Катэгорыя:Могілкі Мінска