Грэй (пазначэнне: Гр, Gy) — адзінка вымярэння паглынутай дозы іянізавальнага выпраменьвання ў СІ.
Паглынутая доза роўная аднаму грэю, калі, у выніку паглынання іянізавальнага выпраменьвання, рэчыва атрымала адзін джоўль энергіі ў разліку на адзін кілаграм масы. Праз іншыя адзінкі вымярэння СІ грэй выяўляецца наступным чынам:
Гр = Дж / кг = м² / с²
Адзінка названая ў гонар брытанскага навукоўца Льюіса Грэя ў 1975 г.
Раней шырока выкарыстоўвалася (а часам выкарыстоўваецца і дагэтуль) пазасістэмная адзінка паглынутай дозы «рад». 1 Гр = 100 рад
Кратныя і дзельныя адзінкі Дзесятковыя кратныя і дзельныя адзінкі ўтвораюць з дапамогай стандартных прыставак СІ.
Спасылкі Вытворныя адзінкі СІ (Міжнароднае бюро мер і ваг)
Катэгорыя:Адзінкі вымярэння Катэгорыя:СІ Катэгорыя:Радыебіялогія