Джакама Пучыні (; 1858—1924) — італьянскі кампазітар, які стварыў шэраг сусветна вядомых опер. Яго меладраматычны талент і сентыментальны эратызм адлюстраваныя ў такіх творах як «Tosca» і «La Boheme». Адзін з яскравых прадстаўнікоў кірунку «верызм» у музыцы. Некаторымі даследчыкамі называецца найбуйнейшым пасля Вердзі італьянскім оперным кампазітарамRavenni, Gabriella Biagi and Michele Girardi, Giacomo (Antonio Domenico Michele Secondo Maria) Puccini (ii) in Grove Music Online, accessed 9 August 2012. — введение.
Біяграфія Пучыні нарадзіўся ў горадзе Лука, у музычнай сям’і, адным з сямі дзяцей. Дынастыя музыкантаў у сям’і Пучыні была заснаваная ў Луцы прапрадзядулем Джакама (1712—1781) і яго цёзкам. Пасля смерці бацькі, Мікеле Пучыні (1813—1864), пяцігадовага Джакама адправілі на навучанне да яго дзядзькі Фартунату Маджы, які лічыў яго дрэнным, недысцыплінаваным вучнем і, як піша сучасны біёграф кампазітара, узнагароджваў яго балючым штурхялём па галёнцы за кожную фальшывую ноту, пасля чаго ў Пучыні ўсё жыццё рэфлекторна ўзнікаў боль у назе ад фальшывых нотJulian Budden. Puccini: His Life and Works — Oxford University Press US, 2002. — P. 5. .
Пазней Пучыні атрымаў месца царкоўнага арганіста і хормайстра. Оперным кампазітарам яму захацелася стаць, калі ён упершыню пачуў оперу Джузэпэ Вердзі «Аіда» ў Пізе.
Цягам чатырох гадоў Пучыні займаўся ў Міланскай кансерваторыі. У 1882 годзе браў удзел у конкурсе аднаактовых опер. Яго опера «Вілісы», якая не атрымала першы прыз, была пастаўлена ў 1884 годзе ў . Опера гэтая прыцягнула ўвагу , кіраўніка ўплывовага выдавецкага дома, што спецыялізаваўся на выданні партытур. Рыкордзі заказаў Пучыні новую оперу. Ёю стаў «Эдгар».
Трэцяя яго опера, «Манон Леско», скончаная ў 1893 годзе, мела велізарны поспех. Нягледзячы на відавочны ўплыў Рыхарда Вагнера, талент Пучыні выявіўся ў гэтай оперы ў амаль поўным сваім бляску. З гэтай оперы пачалося супрацоўніцтва Пучыні з лібрэтыстамі Луіджы Іліка і Джузэпэ Джакоза.
Наступная опера «Багема» (напісаная па матывах рамана Анры Мюржэ) прынесла Пучыні сусветную славу. Адначасна оперу з той жа назвай і па тым жа рамане пісаў Руджэра Леанкавала, з-за гэтага паміж кампазітарамі паўстаў канфлікт, і яны перасталі мець зносіны.
За «Багемай» была «Тоска», прэм’ера якой адбылася ў 1900 годзе. Пад ціскам з боку прымадонны Ла Скала Даркле, якая выконвала галоўную ролю ў гэтай оперы і настойвала на наяўнасці ў галоўнай гераіні арыі, якую можна было б выканаць у канцэрце, Пучыні дапоўніў другі акт оперы, напісаўшы знакамітую сёння «Vissi d’arte». Таксама ён дазволіў Даркле, бландынцы, не апранаць парык (у тэксце лібрэта Тоска — брунетка).
17 лютага 1904 года ў Міланскім тэатры «Ла Скала» Джакама Пучыні прадставіў сваю новую оперу «Мадам Батэрфляй» (Чыа-чыа-сан) («Madama Butterfly», па матывах п’есы ). Нягледзячы на ўдзел вядомых спевакоў , Джавані Дзенатэла, Джузэпэ дэ Лука, спектакль праваліўся. Маэстра быў у роспачы. Сябры ўгаварылі Пучыні перапрацаваць свой твор, а на галоўную партыю запрасіць Саламію Крушальніцкую. 29 мая на сцэне тэатра «Гранду» ў Брэшыі адбылася прэм’ера абноўленай «Мадам Батэрфляй», гэтым разам — трыумфальная. Публіка сем разоў выклікала акцёраў і кампазітара на сцэну.
Пасля гэтага новыя оперы сталі з’яўляцца радзей. У 1903 годзе Пучыні, заядлы аўтамабіліст, трапіў у аварыю. У 1909 годзе грымнуў скандал, звязаны з тым, што жонка кампазітара Эльвіра, якая пакутавала на прыпадкі рэўнасці, звінаваціла хатнюю прыслужніцу Дарыю Манфрэдзі ў любоўнай сувязі з Пучыні, пасля чаго тая скончыла жыццё самагубствам. (Ці была сувязь насамрэч — невядома). Сваякі Манфрэдзі падалі позву, і Пучыні заплаціў прызначаную судом суму. У 1912 годзе памёр выдавец Пучыні, Джуліа Рыкордзі, які адыграў велізарную ролю ў прасоўванні кампазітара да слыннасці.
Тым не менш, у 1910 годзе Пучыні скончыў оперу «Дзяўчына з Захаду», пра якую пасля казаў як пра наймацнейшы свой твор. Спроба напісаць аперэту (мусібыць, з-за неймавернай у той час папулярнасці жанру, у якім тады вяршэнствавалі Франц Легар і Імрэ Кальман) скончылася няўдала. У 1917 годзе Пучыні скончыў перапрацоўку сваёй аперэты ў оперу («Ластаўка»).
У 1918 годзе адбылася прэм’ера оперы «Трыптых». Гэтая рэч складаецца з трох аднаактовых опер (у парыжскім стылі, вядомым як гранд-гіньёль: жахі, сентыментальная трагедыя і фарс). Апошняя, фарсавая, частка, пад назвай «Джані Скікі», атрымала вядомасць і часам выконваецца ў адзін вечар з операй Маскані «Сельскі гонар», або з операй Леанкавала «Блазны».
У канцы 1923 года Пучыні, які быў вялікім аматарам тасканскіх цыгар і цыгарэт, пачаў скардзіцца на хранічныя болі ў горле. У яго быў дыягнаставаны рак гартані, і дактары парэкамендавалі яму новае эксперыментальнае лячэнне, радыетэрапію, якое прапанавалі ў Бруселі. Ні сам Пучыні, ні яго жонка не былі ў курсе вастрыні хваробы, гэта інфармацыя была перададзена толькі іх сыну.
Пучыні сканаў у Бруселі 29 лістапада 1924 года. Прычынай смерці паслужылі ўскладненні, выкліканыя аперацыяй, — некантралюемы крывацёк выклікаў інфаркт міякарда на наступны дзень пасля аперацыі. Апошні акт яго апошняй оперы («Турандот») застаўся незавершаным. Ёсць некалькі версій канцоўкі, найчасцей выконваецца версія, напісаная Франка Альфана. На прэм’еры гэтай оперы дырыжор, блізкі сябар кампазітара Артура Тасканіні, спыніў аркестр на тым месцы, дзе пачыналася частка, напісаная Альфана. Паклаўшы палачку, дырыжор павярнуўся да публікі і сказаў: «Тут смерць перапыніла працу над операй, якую маэстра не паспеў завяршыць».
Незадоўга да смерці Пучыні заўважыў у адным са сваіх лістоў, што «опера скончылася як жанр, бо людзі страцілі смак да мелодыі і гатовыя трываць музычныя кампазіцыі, якія не змяшчаюць нічога меладычнага».
Творчасць Незвычайна адораны меладычна, Пучыні цвёрда прытрымліваўся думкі, што музыка і дзеянне ў оперы павінны быць непарыўныя. Па гэтай прычыне, у прыватнасці, у операх Пучыні няма ўверцюр. Вядомыя так званыя «пучыніўскія актавы» — упадабаны і добра вядомы прыём аркестроўкі, калі мелодыю вядуць у розных рэгістрах розныя інструменты (ці ў межах адной аркестравай групы). Гарманічная мова кампазітара таксама вельмі цікавая, ёсць тыповыя для кампазітара хады, прыкладам, вырашэнне дамінанты ў субдамінанту заміж тонікі, паралельныя квінты і да т.п. Уплыў музыкі імпрэсіяністаў чуецца ў яркіх тэмбравых развязках і ўпэўненай гульні аркестравымі фарбамі. У «Тосцы» па-майстэрску выкарыстоўваюцца акустычныя эфекты, што ствараюць ілюзію шматмернай прасторы. Асабліва выдатная мелодыка Пучыні. Дзякуючы багаццю мелодый, оперы Пучыні, разам з операмі Вердзі і Моцарта, з’яўляюцца творамі, якія найбольш часта выконваюцца ў свеце. Мала які оперны тэатр сёння адважваецца скласці рэпертуар сезона, не ўключыўшы ў яго хоць бы адзін твор гэтага кампазітара.
Спадчына Меладычны ўплыў Пучыні быў велізарны. Пучыністамі назваў яго паслядоўнікаў вядомы музычны крытык Іван Салярцінскі, адзначыўшы, што «самым зацятым» прадстаўніком гэтага руху стаў Імрэ Кальман. Да «пучыністаў» таксама прыналежалі Франц Легар і Ісак Дунаеўскі. У творах Дзмітрыя Шастаковіча часам чутны ўплыў стылю Пучыні. Галоўным чынам гэта тычыцца падобнага пачуцця кантылены і каларыстычных прыёмаў аркестроўкі.
У 1912 годзе адзін вельмі вядомы італьянскі крытык, у сувязі з пастаноўкай адной з опер Пучыні, напісаў у сваім артыкуле наступнае: «Гэта проста ганьба, што свет думае, быццам італьянская музыка — гэта, пераважна, творы гэтага старамоднага меладыста, тым часам як у Італіі ёсць такія кампазітары-інтэлектуалы, як Ільдэбранда Піцэці».
Іншы крытык, Карла Берсёза, так апісаў свае ўражанні ад прэм’еры «Багемы» (у «La gazetta»): «„Багема“ не пакіне ніякага следу ў гісторыі опернага тэатра. Аўтару гэтай оперы варта лічыць свой твор памылкай».
Выдавец Рыкордзі, дазнаўшыся пра сумневы, што раздзіралі кампазітара падчас першых рэпетыцый «Багемы», напісаў яму: «Калі гэтай операй вы не трапілі, маэстра, я змяню прафесію і пачну гандляваць салямі».
Лібрэтыст Іліка пісаў Пучыні: «Працаваць з вамі, Джакама, — гэта як жыць у пекле. Сам Іоў не вытрываў бы такіх пакут».
У 1996 годзе ў Луцы быў заснаваны «Centro Studi Giacomo Puccini» (цэнтр вывучэння Джакама Пучыні), які ахапляе шырокае кола падыходаў да вывучэння творчасці Пучыні. У ЗША American Center for Puccini Studies спецыялізуецца на незвычайных выкананнях прац кампазітара і адкрывае публіцы неацэненыя раней ці невядомыя ўрыўкі прац Пучыні. Гэты цэнтр быў заснаваны ў 2004 годзе спеваком і дырыжорам Гары Дунстанам.
У 2006 годзе опера «» адзначыла сваё стодзесяцігоддзе. У другой палове дваццатага стагоддзя яна заняла месца ў пяцёрцы опер, якія выконваюцца ў свеце найчасцей, і з тых часоў з гэтай пяцёркі ўжо не выходзіла.
У гонар Пучыні названы кратар на Меркурыі.
Палітыка У адрозненне ад Вердзі, Пучыні не браў удзел у палітычным жыцці краіны, як пісаў яго біёграф, цягам усяго жыцця. Іншы біёграф лічыць, што калі б Пучыні меў уласную палітычную філасофію, то ён найхутчэй быў бы манархістам
Падчас першай сусветнай вайны адсутнасць цікавасці Пучыні да штодзённых пытанняў саслужыла яму дрэнную службу. Яго доўгае сяброўства з Тасканіні было перапыненае амаль на дзесяцігоддзе пасля заўвагі Пучыні ўлетку 1914 года пра тое, што Італія выйграла б ад нямецкай арганізаванасці. Пучыні працягваў працаваць над операй La rondine, заказанай яму аўстрыйскім тэатрам у 1913 годзе, і пасля таго, як Італія і Аўстра-Венгрыя сталі ворагамі ў 1914 (кантракт, праўда, ўрэшце быў скасаваны). Пучыні не браў удзел у грамадскай дзейнасці падчас вайны, але прыватным чынам дапамагаў людзям і сем’ям, пацярпелым ад вайны.
У 1919 годзе Пучыні атрымаў заказ напісаць музыку на оду ў гонар перамог Італіі ў першай сусветнай вайне. Прэм’ера гэтага твора, Inno a Roma («Гімн Рыму»)Гимн Риму, перевод на русский, павінна была адбыцца 21 красавіка 1919 года, падчас святкавання ўгодкаў заснавання Рыма. Як бы там ні было, прэм’ера была адкладзена да 1 чэрвеня 1919 і была выкананая на адкрыцці спаборніцтваў па лёгкай атлетыцыWeaver, p. 301. Хоць Гімн Рыму не быў напісаны для фашыстаў, ён шырока выкарыстоўваўся падчас вулічных парадаў і грамадскіх цырымоній, якія праводзіліся італьянскімі фашыстаміPuccini biography prepared by San Francisco Opera Company.
У апошні год жыцця ў Пучыні было некалькі кантактаў з Беніта Мусаліні і іншымі членамі фашысцкай партыі Італіі, і Пучыні нават стаў яе ганаровым членам. З іншага боку, звесткі пра тое, ці быў Пучыні рэальна членам фашысцкай партыі, супярэчлівыяWilson (2007), 192. Італьянскі сенат па традыцыі ўключаў некалькіх чальцоў, прызначаных, дзякуючы іх унёску, ў культуру краіны. Пучыні спадзяваўся заслужыць гэты гонар (так, як раней заслужыў яе Вердзі) і задзейнічаў наяўныя ў яго сувязі з гэтай мэтай. Хоць ганаровыя сенатары валодалі правам голасу, няма сведчанняў пра тое, што Пучыні шукаў гэта прызначэнне для таго, каб скарыстаць права голасу. Пучыні марыў заснаваць нацыянальны тэатр у родным Віярэджа, і, вядома, для гэтага праекту яму патрабавалася падтрымка ўрада. Пучыні сустракаўся з Мусаліні двойчы — у лістападзе і снежні 1923 года. Хоць тэатр так і не быў заснаваны, Пучыні атрымаў тытул сенатара (senatore a vita) за некалькі месяцаў да смерці.
У той час, калі Пучыні сустракаўся з Мусаліні, той знаходзіўся на пасту прэм’ер-міністра блізу года, але яго партыя яшчэ не атрымала поўны кантроль над парламентам. Мусаліні абвясціў пра спыненне прадстаўніцкага стылю кіравання і пачатак фашысцкай дыктатуры ў сваёй прамове, звернутай да палаты дэпутатаў 3 студзеня 1925 года, ужо пасля смерці кампазітара.
Творы Оперы:Carner, Mosco: Puccini: A Critical Biography (2nd ed.) Duckworth, 1974. «Вілісы» (), 1884. Прэм’ера аднаактовай оперы адбылася 31 мая 1884 года ў тэатры Верме, Мілан. Па аднайменным аповедзе Альфонса Кара пра русалак-вілій. «Эдгар» (), 1889. Прэм’ера оперы ў 4-х актах адбылася 21 красавіка 1889 года ў тэатры Ла Скала, Мілан. На аснове п’есы «La Coupe et les levres» Альфрэда дэ Мюсэ